ЯК Я ПАЧАЎ СКЛАДАЦЬ КАЗКУХТО ВЫДАЎ САКРЭТПОШУКІ КАЗКІПЕРАПЁЛКАКНІГАЎКАСАРОКАСІНІЦАЗЯЗЮЛЯСАЛАВЕЙПРЫХОД ДАДОМУБУСЕЛ ЗАПРАШАЕ МЯНЕ Ў ГОСЦІНА БУСЛЯНЦЫБУСЛІХА СПЯВАЕ КАЛЫХАНКУАПАВЯДАННЕ СТАРОГА БУСЛАЭКЗАМЕНЫ Ў БУСЛІНАЙ ШКОЛЕЯК БУСЕЛ ЛОВІЦЬ РЫБУЯК БУСЕЛ МЯНЕ АД БЯДЫ ЎРАТАВАЎЯК ДЗЯЦЕЛ ЛЯЧЫЎ БУСЛАВУ ДАЧКУКАЗКА ЗНОЙДЗЕНА!
Гэта будзе доўгая казка.А пакуль што на некалькі слоўАдкажыце вы мне, калі ласка,Хто з вас бачыў белых буслоў,Іх старую дамоўку на вязе,На драўляным шырокім коле,Можа, з вас хто туды нават лазіў,Аглядаў з вышыні наваколле,Пазнаёміўся з буслам, бусліхай?Калі не, ну дык слухайце, ціха. Як я пачаў складаць казку Ціха так,Хоць сей ты мак.Я сяджу ў градзе гароху.Рву сабе стручкі патроху,А паблізу, на аселіцы,Нехта цвеліцца і цвеліцца:То ляскоча безупынна,То сакочаГэтак шпарка,Як матор якой машыныЦі калгасная жняярка,Раз-паразу: чах-чах-чах.Што такое?Проста страх. Толькі глянуў я на вяз,Што за вуліцай у нас, -Зразумеў, адкуль той клёкат:У гняздзе навідавокуСтары бусел суча ніткі,Будзе шыць ён дзецям світкі. Выткала бусліха кросны,Разаслала ранкам роснымДоўгія свае палотныПа лугах усіх балотных...Я на дрэва ўзлезці б радАдным махам без аддыху,Паглядзець на буслянят,Пазнаёміцца з бусліхайІ праверыць, як ідзеЛад-парадак у гняздзе. Сёлета ў чацвёрты класПераведзены я ў школе,На ўсё лета маю часПагуляць у лузе, ў полі.Маю ў сшытку я заданне -Даць прыроды апісанне. Сцеражыся, горды бусел,Да цябе я дабяруся.Пагляджу, як сучаш ніткі,Як ты шыеш дзецям світкі,Стану на тваё я колаІ пабачу ўсё наўкола:Свет птушыны, свет раслінныІ наогул - белы свет,Выведаць я ўсё павінны,Апісаць усё як след. Вось пайду і ўміг, уразЎзлезу на высокі вяз.Вы мо скажаце - не ўмеюЯ дабрацца да вяршыні?Ўмець умею, толькі млею,Калі гляну ўніз з галіны.Падрасту, а там пабачу,Можа, будзе яшчэ ўдача.А пакуль, як пугай ляснуцьМне па лужы, па траве, -Пра буслоў складу я казку,Ёсць і думка ў галаве. Пра буслоў, дык пра буслоў,Толькі дзе набрацца слоў?Сеў ля самага я вязаІ пачаў тых слоў шукаць.І адразу сказ за сказамСпрэс спісаў старонак пяць. Што з таго, што я не ўзлезНа бусліны вяз той,Мне ў адказ гудзе ўвесь лес,Калі пугай лясну.І сціхаюць у гняздзеГаласы бусловыя,Толькі водгулле ідзе -Высякаю словы я,Словы адмысловыя.Сам вачам сваім не веру,Ўсё так складна на паперы:Побыт бусла да драбніцАпісаў шырока,Як ён спіць і што ён сніць,Як ён з выраю ляціць -Нізка ці высока,Як ён суча тыя ніткі,Як ён шые дзецям світкі,Як ён там абедае,Варыць як вячэру -Ўсё як быццам ведаю,Хоць наўрад ці веру. Нада мною ластаўкіПэўна што смяюцца.І ўсё просяць: - Баста, кінь!І ля вуха ўюцца. Ластаўчыну мовуЯ таксама знаюІ ад слова ў словаТак перакладаю:«Шатавіла-матавілаПа-нямецку гаварыла,Пела па-турэцку,Плакала па-грэцку.З носіка - шыльца,З хвосціка - вільца,Спадыспаду - палатно,На апашках шоўк, шоўк.Зазірнула я ў гумно,Дзюбачкай шчоўк-шчоўк.Як у вырай адлятала,Шмат дабра вам пакідала,Не ўзяла ні жменькі.Прыляцела, паглядзела -Няма нічагенькі:Усё чыста пералушчылі,Перацёрлі, ператрушчылі.Што нажалі, накасілі -Без мяне памалацілі.Ці-лі, ці-лі,Ці-лі...» Прыцемак спусціўсяНа траву, на краскі,Так я захапіўсяСваёй байкай-казкай. Чараду прыгналі з пашы,За вячэру селі нашы,У паветры стала золка,Выйшла першая зара,І крычыць мне перапёлка:- Спаць пара! Спаць пара! Каб у тайне ўсё было,Што пішу я ў сшытку,Пакладу яго ў дупло -Папрабуй знайдзі-тка. І вас таксама я прашу,Сябры, - ні слова, ні гу-гу,Пакуль што памаўчыце,Якую казку я пішу,Я толькі вам сказаць магуІ перапёлцы ў жыце. Сакрэт я вам даверу,Вы толькі дайце слова,Я прынясу паперыІ новы свой аловакІ заўтра зноў уранкуПрадоўжу пра буслянку,А то і маці мне з двараГукае ўжо, што спаць пара. Хто выдаў сакрэтЛедзь я прычакаў світанку,Каб пад вяз пабегчы зранку,Праварочаўся ўсю ноч,Не прыплюшчыў нават воч -Не давала мне спакоюЎсё гняздо буслова тое,Што далей пісаць мне ў казцы,У яе наступнай частцы.Калі ўзяўся, брат, за гуж,Дык не жалься, што не дуж. Калі даў сваё ты словаАпісаць жыццё буслова,Дык выконвай абяцанне... Я падняўся на світанніІ - бягом на ўскрай сяла,Потым трохі ўзяў налева,Да знаёмага вам дрэва,І адразу ж да дупла. Сунуў я руку ў дупло -І аж мову адняло,Стаў нямілы белы свет:Хто... Хто выкраў мой сакрэт? Можа, сто разоў адразуАбабег вакол я вязу,Кожную агледзеў жылкуПад карой і на кары,Кожную абмацаў шчылкуНа бусліным тым двары -Хочаш вер ты ці не вер,А няма маіх папер. Знік пачатак маёй казкі.А з чые нядобрай ласкі?Мне сняданне не ў сняданне,І абед мне не ў абед.Кіну ўсё - усё дазвання,Буду дзень шукаць і месяц,Буду год, а то і дзесяць,А знайду я казкі след. Пошукі казкі Сцежкі выбраць мне якія,Пошукі з чаго пачаць?Месцы знаю я глухія,Дзе лясы, дзе сенажаць,Дзе дрыгва і дзе імшары,Дзе глыбокія выгары.І туды я нават траплю,Дзе жыве старая чапля.Выйду на рачную мель,Дзе гуляе журавель.Мне туды якраз з рукі,Дзе начуюць два ваўкі.Добра знаю я дарогуУ мядзведжую бярлогу.Знаю горы я кратовыя,Знаю норы я лісовыя...Толькі вось з чаго пачаць?А мо лепей легчы спаць,Сіл набрацца, падрасціІ тады ўсё абысці? Не, вы лепш і не кажыце,Што слабы і што малы яІ спужаюся нібытаЯ ваўка, што ўночы вые.Не ўздыхайце, не тужыце,Як на сумных тых памінках...Я дубовага ўзяў кіяІ пайшоў сваёй сцяжынкай.А куды пайшоў?У жыта.Хай сабе не блізкі свет,Хай у ногі колка.Знаю, хто адкрыў сакрэт,Знаю -Перапёлка. Перапёлка Гэта ўчора ўсё янаАд цямна і да відна,На хвілінку б сціхла хоць,Звала ўсё: «Ідзі палоць!»А ля самага двараЎсё крычала: «Спаць пара!» Сама ж не палола,Ножак не калола,Усю ноч не спалаІ мне не давала. Лёгка мне знайсці яе,Бо гнязда ж яна не ўеНі ў дупле і ні ў галлі -Зробіць ямачку ў зямлі,Высцеле травою -Вось і ўсе пакоі.Да зямлі ўсё туліцца,Дзюбай жыта чэша,А лятаць лянуецца,Болей ходзіць пеша. Я ўсё жыта абышоўІ гарахавішча,Так яе і не знайшоў -Не відно і не чутно,Не пяе, не свішча.Спіць яна цалюткі дзень,А як ляжа ночы цень,Выйдзе першая зара,Закрычыць тады яна:- Спаць пара! Спаць пара!А сама не спіць аднаАж да самага цямна. Кнігаўка Падаюся ў бок другі,Праз папар, праз мурагі,На прырэчныя лугі.Раптам нізка нада мной,Па-над самай галавой:- Чый ты, чый? Кі-гі, кі-гі! - Я-то свой, а ты чыя,Кнігаўка самотная,Птушка пералётная?Калі зробіш ласку,Знойдзеш маю казку -Буду век удзячны я. - Чый ты, чый? Адкуль такі?Дзе жыву я - не скажуІ гнязда не пакажу...І вядзе ўсё ад ракі,Ад высокай асакіІ крылом над вухам: ж-жу!А ля самае дарогіКідаецца мне пад ногі,Скокам-бокам адпаўзае,Ну, здаецца, памірае,Папрабуй жа дагані -Не дагоніш на кані.Мне гняздо тваё не трэба,Ні твае малыя дзеці.Лётай з ранку і да ранкуПад высокім добрым небам,Пацяшай людзей на свеце,Ашуканка, ашуканка... Сарока Каля лесу недалёкаСкача з куста ў куст сарока,На мяне ўсё паглядаеІ трашчыць як завадная:- За папер-куДай цукер-ку...- Што? Дык казку ты укралаІ ў гняздзе сваім схавала,Нарабіла шуму-крыку,А цяпер табе дай выкуп?Не, зладзейка-дабрадзейка,Зараз я зраблю праверкуІ такую дам цукерку -Растрасу тваю сямейку! Мне адказвае сарока:- Да гнязда майго высока.Праўда, што люблю я красці,Але ж рэчы дарагія -Срэбраныя, залатыя,Лыжкі, гузікі, пярсцёнкі,Што здалёку ўсім відны,Густ на іх у мяне тонкі.А якое з казкі шчасце?Ёй няма ў мяне цаны... Я падумаў: за прызнаннеПамяншаюць пакаранне.У гняздо я не палез,А далей падаўся ў лес. Сініца - Цвінь-цвень! Пінь-пень!Добры дзень! Добры дзень! Хто гэта мяне вітае -Ці шчыгол, ці слаўка гэта? Не, вось блізка падлятае,На сасновы сук садзіцца.Углядаюся ў прыкметы,Трэба ж так мне памыліцца -Не пазнаў сваёй сініцы.У мяне яна ўсю зімуЗімавала ў цёплай хаце,І аўса, можа, асмінуАддала ёй мая маці.Так яе мы ўсе любілі,Так кармілі, так паілі.Быць не можа, каб за ласкуЯна ўкрала маю казку. - Цвінь-цвень! Пінь-пень!Добры дзень! Добры дзень!- Добры дзень, мая сініца,Як я мог так памыліцца? Зязюля Пэўна, вы вясною чулі,Як на дрэве, на сукуКліча на ўвесь лес зязюля:- Ку-ку! Ку-ку! Я ў зязюлі запытаю,Можа быць, яна што знае,Куды знік з дупла мой сшытак.- Родненькая, адкажы ты.Калі што табе вядома,Ты адкрый мне тайну тую -Я ўжо цэлы дзень як з дому,Пад сабой зямлі не чую,Я ўжо з голаду канаю,Ледзьве ногі валаку.А зязюля мне: - Не знаю.Ку-ку! Крыллямі залапацелаІ ў асіннік паляцела. Тут я ўспомніў: гэта ж птушка,Што малых не любіць гушкаць,Ні спяваць ім калыханкіІ ні ў ладкі з імі пляскаць,Ні вадзіць на пагулянкі,Ні расказваць байкі-казкі,Бо яе малыя дзеціРаскіданы па ўсім свеце.Іх чужыя кормяць маткі,Даглядаюць і гадуюць,А зязюля і палаткіІм на лета не будуе. Так яна свой век вякуе -Ні двара і ні кала,Век сваё «ку-ку» кукуе -Рада, што дзяцей збыла. Салавей У зацішку вербалозаў ніцых,Дзе лясная сочыцца крыніца,Я вады халоднае напіўся,Стала на душы мне весялей. Срэбранаю пацеркай на нітцыЗатрымцеў і песняю разліўсяУ альховым кусце салавей.Дасціпны, увішны,Слаўны ён спявак -Светлая манішка,Поверх - доўгі фрак. Пэўна, што заслужаны,Хоць на выгляд шэры ён,А голас не застуджаны,І сам без фанабэрыі. Браў свабодна трэлі,І нізы, і высі ён,І скроні не макрэлі,Не цёр хусцінкай лысіны. Спяваў і па-французску,Спяваў другімі мовамі,А больш - па-беларуску,Але сваімі словамі:- Як у лядзе-лядзеПастух сала пёк-пёк,Як прысядзе-сядзеНа пянёк-пянёк-пянёк,Як пакр-руціць ён ражэньчык, -Ах, каб цябе, каб...Сквар-ка: тр-р, кап-кап...І няма: ўсё з'еў агеньчык... - Салавей, мой любы браце,Я хачу ў цябе спытаці:Можа, чуў ты, хто між вас тутПераказваў маю казку? А салоўка мне ў адказ:- Гэта не цікавіць нас.Што твая мне казка тая,Я ж яе не заспяваю.У мяне свае турботы -Салаўю патрэбны ноты. Прыход дадому Лёг на травы доўгі цень,Росны і халодны,Прабадзяўся я ўвесь дзеньСтомлены, галодны.А не піўшы і не еўшы -Хто расказваць будзе вершы?Добра, што мая сініцаЗавяла мяне ў суніцы,А спагадлівая пліскаПаказала шчаўе блізка.Пражывіў я трохі душуІ ні з чым дадому рушу. Адчыняю дзверы ў хацеІ спыняюся ў парозе.Рукі ў смутку ломіць маці,У адчаі і трывозе:- Ой, мой сынку, мой сыночак,Дзе ж ты знік, мой галубочак?Выплакала я ўсе слёзы,Вытаптала я ўсе лозы,Вытаміла свае ногі,Выглядзела ўсе дарогіІ ля лесу, і ля лугу,Ля сасонак і асінак -Дзе ж блудзіў ты, валацуга,Што абдзёрся ўвесь і вымак? - Не плач, мама, - я даў словаАпісаць жыццё бусловаІ цяпер па абавязкуПра яго складаю казку,Толькі вось сакрэт адкрыты -Нехта ўкраў з дупла мой сшытак.Выхадзіў я лес і поле,Апытаў каго дзе мог,А куды пайсці мне болей,Я і так ужо знямог,Абышоў, напэўна, свет -Не напаў нідзе на след. - Сынку, шмат дарог на свеце,Знойдзеш ты спагаду, ласку.Хто яшчэ знаў аб сакрэце,Што пачаў складаць ты казку?- Хто яшчэ знаў аб сакрэце?Мама, зналі яшчэ дзеці. - Пэўна, дзеці і забралі,Прачыталі і парвалі. Праўду, праўду кажа маці -Любіце вы кніжкі рваці.Калі ж казку вы забралі,Прачыталі, не парвалі,Дык прашу вас - і не рвіце,Мне хутчэй яе вярніце. Бусел запрашае мяне ў госці Зноў прыходжу я пад вяз,Над пустым стаю дупломІ якраз у гэты часСустракаюся з буслом. Ён ступае гэтак важна,На мяне глядзіць уважна,Асцярожна падыходзіцьІ гаворку так заводзіць:- Ты чаго такі пануры,У самотнасці і скрусе,Як пасля якіх хаўтураў? -Так пытае ў мяне бусел.- Ой, таварыш дзядзька бусел,Другі дзень я ўжо снуюсяІ, як рыба аб лёд, б'юся:У мяне такое гора -Сшытак мой укралі ўчора. Апісаць я быў павінныСвет птушыны, свет раслінныІ наогул белы свет -Наскладаць хацеў я казак,Як падняць - вялікі вязак,Бо на тое ж я - паэт. Усміхнуўся стары бусел:- Дай я толькі разбяруся.Напісаць ты казку марыш?Што ж, пішы, калі паэт,Але знай, я - не таварышІ не дзядзька, я ўжо - дзед. Я калісьці з тваім дзедамУ далёкай маладосціСамым блізкім быў суседамІ яго найлепшым госцем. На страсе старое хатыУ той час была буслянка,З тваім дзедам я да ранкуВёў гаворку, нібы з братам. Ён - на прызбе, я - ў гняздзеКожнай ночы гаманілі,Покуль возьмецца на дзень,Ўсё махоркаю дымілі. - Ой, са смеху я зайдуся -Што ты кажаш, дзеду бусел!Як жа ты ў сябе пад носамТрымаў тую папяросу?Узлаваў на мяне бусел:- Разбярыся ж ты як след,Горкі дым глытаць я мусіў,А курыў, вядома, дзед.Нельга ж нам, буслам, курыць -Можна так гняздо спаліць. Слухаць бусла то я слухаў,Але ўсё ж часаў за вухам.Хоць цікаўны быў без меры,А ўсяму не мог даць веры:- А як вы, дзеду, з той кватэры,Што была на хаце ў нас,Пераехалі на вяз? - Вельмі проста, - сказаў бусел, -У адзін пазвязваў вузелЛыжкі, міскі і пасцель я -Вось і ўсё тут наваселле.Стала ўміг наўкола гола,Як мы там і не былі... - Ну, а кола? Як жа колаВы на дрэва паднялі?Буслоў, пэўна, дваццаць пяцьТрэба, каб яго падняць? Стары бусел тут са смехуЯк стаяў, так і паехаў:- Трэба ж вымудрыць такое,Проста мне бяда з табою. А яшчэ ж узяўся людзямТы расказваць пра нас,Гэта ж сорам табе будзе,Як дазнаюцца падчас,Прачытаюць дзеці ўслых,Што нібыта мы, буслы,На вяршыну дрэва цугамЦягнем кола саматугам.Дзякуй, што павесяліў,Але ж ты перасаліў.Не прыйшлося таго колаНам цягнуць на стары вяз -Гэта ўсё зрабіў за насМой дружбак, твой дзед Мікола. А цяпер і ты смяешся,Я ж ні кроплі не схлусіў,Як жа, хлопча, ты завешся?І я вымавіў: - Васіль. - Ну, дык вось што, брат Васіль,Набярыся моцы, сілІ прыходзь да нас пад вечарНа сяброўскую сустрэчу. Пазнаёмішся з бусліхай,Паглядзіш на буслянят,Пасядзім парою ціхай,Буду вельмі табе рад. Дапаможам твайму гору,Аб усім там пагаворым.Сам убачыш, адным словам,Ты жыццё наша, буслова, - Афармляй камандзіроўку.Захапі з сабой вяроўку.Прывяжу я на вяршынеІ спушчу табе канец -І тады, як на машыне,Знізу ўверх ляці, хлапец! Я падзякаваў старомуЗа разумную парадуІ пабег хутчэй дадомуНа сямейную нараду.- Мама, мамачка, - прашу я, -Дай мне чыстую кашулю.Прыбяруся і памчуся -Запрашае мяне бусел. У гняздзе я сам павінныПобыт вывучыць птушыныІ пачаць спачатку казкуПра бусла, пра яго ласку. Стары бусел - малайчына,Кемлівая галава!Я вазьму з сабой ляйчыну,Ён прычэпіць за вяршыну, І я - ж-жах, як на машыне,Да буслоў па той вяроўцы.Там прабуду тыдні два,На гняздзе ў камандзіроўцы. На буслянцы Я пісаць пра ўсё не стану -Адбылося ўсё па плану.Браўся ўжо на захад дзень,Як з'явіўся я ў гняздзе. Першы раз я ўбачыў свет -І далёка, і шырока,Пэўна, ні адзін паэтНе ўздымаўся так высока. Сеў з бусліхай і бусломЯ за круглым іх сталом.Пачалі яны падрадМне паказваць буслянят.Кожнае з іх уставалаІ на ножках прысядала.Вось што значыць - выхаваннеІ старэйшых шанаванне. Кожнае запомніў я,Яго выгляд і імя.Слаўныя былі ў іх дочкі:Сакатуха і Ласуха,І пацешныя сыночкі:Даўгахвосты і Бязвухі. Перад тым як за стол сесці,Кожнае памыла лапкі,Ну, а потым сталі есціХто смятану, хто аладкі. Праўда, там былі другіяНа стале яшчэ прысмакі:Рыба, яшчаркі жывыя,І гадзюкі, і вужакі. Чаго хочаш у той місе -Еш, брат, хоць расперажыся! Добра, што якраз, на шчасце,Калі маці выпраўляла,Не забылася пакласціМне ў дарогу хлеба, сала І абручык каўбасы,Нават памідораў ранніх -Мог я доўгія часыБыць на ўласным утрыманні. А ўсё ж, будучы на чэсці,Каб не крыўдзіць дом гасцінны,Пару рыбак мусіў з'есціІ падзякваў гаспадыні.І, як звычаем прынята,Калі госць што-небудзь дорыць,Я малым даў буслянятамКожнаму па памідору. І было ж, было там смеху,Як яны з імі гулялі,Дзюбамі ўсім на пацехуЗамест мячыкаў качалі. Бусліха спявае калыханку Як малых паклалі спаціІ заціхла ўся буслянка,Доўга ім спявала маціСваю песню-калыханку: - Спіце, дзеткі, лю-лі, лю-лі,Вераб'і даўно паснулі.Ад іх шуму дзень у дзеньГалава ажно гудзе. Колькі бацьку я прасіла:Тут твая улада, сіла -Выкінь ты з гнязда іх транты,Нам не трэба кватаранты. Нанасі ты з лесу веццяІ залатай плот дзіравы,А то вельмі ж нашы дзеціЛюбяць смелыя забавы. Проста і не зводзь з іх вока -Забываюць, што высока,Могуць скінуцца дадолу. Трэба дом зрабіць нам шырайІ, як скончаць дзеці школу,Рыхтавацца ўсім у вырай,Каб тут мерзнуць не прыйшлося,Як надыдзе тая восень. Стануць мае дзіцяняткі,Стануць мае бусляняткіХутка на даўгія ногі,Каб шукаць свае дарогі. Цераз моры, цераз рэкі,Цераз горы і даліныШлях пракладзены спрадвеку,Доўгі, цяжкі шлях бусліны. Дзе цячэ блакітны НілУ спякотлівым Егіпце,Нас глытае кракадзіл,Тыгр хапае ў свае кіпці. Гіне шмат буслоў на свеце,Але мы і нашы дзеціВернемся ў сваю хаціну,Прыляцім зноў на радзіму... Моцна спалі буслянятыУ цяпле бацькоўскай хаты.Веяў з цёмнае дубровыЛёгкі ветрык вечаровыІ спакойны сон бусліныКалыхаў на верхавіне. Добра мне адсюль відно,Што ўжо свеціцца акноУ маёй далёкай хаце,І чутно - гукае маці:- Дзе ты дзеўся, сынку, дзе? - Мама, я сяджу ў гняздзе.Я твой голас добра чую,Але тут пераначую,Бо мой шлях далекаватыІ занадта сукаваты.Ты, мамуся, не турбуйся,Мне пасцель рыхтуе бусел. Апавяданне старога бусла Запаліла ноч ліхтарІ павесіла на вязе,Ззяе лесвіца да хмар -І туды б, здаецца, злазіў.І такая відната,Хоць сабе рыхтуй урокі,І такая ціхата -Увесь свет чуцён далёкі. Быццам тонкая струнаЗагула ў мяне над вухам.Аж да самага віднаЯ старога бусла слухаў: «Шмат прыйшлося мне спазнаці,Але крыўды я не ведаў.Перабыў аднойчы ў хацеЯ ўсю зіму ў твайго дзеда. Яшчэ ў пер'е не ўвабраўся,Нахапілася ўжо восень,Захварэў я і застаўся.Вылецець не давялося. І якраз, нібы на грэх,Выпаў вельмі ранні снег.Замяло лугі, дарогі,Скачанелі ў мяне ногі,Ледзь даклыпаў да сядзібыІ, не знаючы, што будзе,Бразнуў дзюбаю у шыбу:- Выратуйце мяне, людзі! Пляснуў у далоні дзед:- Беднае маё дзіцятка!Маці, даставай абед -Гэта ж наша буслянятка. Угарнулі кажухом,І на печ мяне ўссадзілі,І гарачым малакомЗ лыжачкі малой паілі. Ўратавалі змоладуЗ холаду і голаду.Ну, а цёплаю вяснойЗноў сустрэўся я з сям'ёй,Але покуль жывы буду,Я той ласкі не забуду». - Дзеду бусел, - спытаў я, -А чаму ваша сям'яПерабралася на вяз?І пачуў такі адказ: - А прычына, брат, адна,Што на дрэве навасельцы мы, -Тут у нас прайшла вайна,Сталі ўсе мы пагарэльцамі. Покуль людзі будаваліся,Покуль з гора выбіваліся,Дзед МіколаЗнайшоў кола,Сам аблюбаваў для насВяз. Экзамены ў буслінай школе Пасля я ўжо стаў без ляйчыныУзлазіць на тую вяршыну.Ў гняздзе сустракалі буслінымМяне быццам роднага сына. Там шмат я цікавага ўбачыўНа даўнім драўляным тым коле,З малымі бусламі задачыРашаў у буслінай я школе. Калі ж маладыя пілотыЗдавалі экзамен па лёту, -Было там і гора і смехуСтарым і малым на пацеху. - Я першы, - сказаў Даўгахвосты, -Лячу, бо ўжо выраслі крылы! І скочыў з гнязда, як з памоста,З усёй заліхвацкае сілы. Дзівіліся бусел з бусліхай:- Ну, гэты сам выб'ецца ў людзі!- Такі не спужаецца ліха!- Адважным ён лётчыкам будзе! А сын, даляцеўшы да самае высі,З-пад хмары нырца даў і сеў на пагорку.Было аднадушным рашэнне камісіі:- За храбрасць паставіць... чацвёрку! Другім стартаваў у паветра Бязвухі.Ён добра абдумаў усе свае рухі.Агледзеў, праверыў ён кожнае пёрка,А потым узняўся над полем, над лугам,Па небе выводзіць стаў роўныя дугі.І яму па лятанню,Як па чыстапісанню,Пастаўлена цвёрдая ў дзённік пяцёрка. А за сынамі Даўгахвостым, БязвухімЧарга падышла да дачкі - Сакатухі.Ну і смеху ж было,Што гняздо ўсё гуло,Я за бокі узяўсяІ аж покатам клаўся. Сакатуха, Сакатушка -Баязлівая ж ты птушка.Высунула з гнязда дзюбу:- Нізашто лятаць не буду! А як глянула за край:- Ай, трымайце мяне, ай!Крыллямі залапаталаІ траха з гнязда не ўпала:- Ой, звалюся!Ой, заб'юся!Хутчэй дайце парашут,Бо канец мне будзе тут! Угаворвала бусліхаІ па-добраму, паціху,І прасіла просьбаю,І гразіла грозьбаю, Абяцала рыбы меркуІ наверх яшчэ цукерку,Перабрала ўсе прысмакі,А карысці - аніякай. Узлаваў тады старыІ сапхнуў дачку з гары.Як дала ж яна са страхуКрыллямі такога маху,Што ўсю вёску абляцелаІ на нашай хаце села. Потым на балоце, у лазе,Церпяліва выстаяла стойкуМо з гадзіну на адной назе -Нацягнула ўсё ж такі на тройку. А Ласуха за ласунакЛётала б бясконца.Толькі дайце пачастунак -Паляціць да сонца. І ёй так сказала маці:- Мілая дачушка,Вырасла ўжо з птушаняціТы вялікай птушкай.Калі ж будзеш за лятаннеТы прасіць аплаты,Можаш сабе да змярканняНе вылазіць з хаты.Як галоднай пасядзіш -І без цукеркі паляціш. Здаў і я экзамен у той школе -Не баяўся вышыні ніколі. Як бусел ловіць рыбу На цямочку, цёплым раннем,Пайшлі буслы на паляванне.Паперадзе дыбаў сам бусел,Вёў буслянят ён на экскурсію.Ішла за ім уся сям'я,А ззаду назіркам - і я.Сыны і дочкі на балотаПрыйшлі ў чырвоных новых ботахІ кожны з дзюбаю вялікай -Такою вострай, быццам піка,І толькі я між іх быў босы,Не меў буслінага я носа,Таму з сабой узяў я вуду -Лавіць я рыбу вудай буду. Закінуўшы ў ваду кручок,Я сеў ля рэчкі на пянёк,Сядзеў-сядзеў, можа, з гадзіну,Рука знямела ад вудзільна,А на кручок, на чарвякаМне не трапляла і малька. Тады сваю я вуду кінуўІ сам падаўся ў гурт бусліны.У іх ішла спарней работа,Аж і мяне ўзяла ахвота.Сам бусел кіраваў рыбалкай:Ён тоўстай дзюбаю, як палкай, Муціў ваду пад берагамі,Таптаў цыбатымі нагамі,Пакуль праз вадзяныя шыбыСвятла не бачылі ўжо рыбы,Не ведалі, куды ім плыць, -Тады ён браўся іх лавіць. Хапаў ён рыбЗа чорны хіб,Кідаў на бераг раз-паразу,Лавілі дзеці іх адразу,Пасля да бацькі ў рэчку лезлі,З вады цягалі рыбу саміІ грукалі па дне насамі -Іх носікі ў вадзе не мерзлі! Як бусел мяне ад бяды ўратаваў Не шанцавала толькі мне,Хоць бы ляжаў адзін на днеЎ вядры маім які шчупак,Дурны карась ці нават рак -Дзеля прыклёпу, проста так,Бо я ж хваліўся, што рыбак. Я ўжо не ведаў, куды дзецца,Схаваў ля берага вядзерца,Падаўся на сухі грудок,Лёг пад вярбою у цянёк.Спачну тут, думаў, у цішы. Аж раптам куст як зашуршыць,І нечакана паўз мяне,Паўз вуха штось як шугане,А потым - цішыня, ні гуку.Я глянуў і знямеў: гадзюка!Яна праз лісце і травуЯк высунула галаву,Так і застыла нада мной.Я закрычаў:- Ра-атуйце!О-о-й! Напэўна б, я там і загінуў,Ды бусел у бядзе не кінуў -Адразу голас мой пачуў,Шырока крыллямі ўзмахнуўІ апусціўся над вярбой,Прыціснуў гадзіну нагойІ піку вострую звысокуУткнуў у самае ёй вока.Тут прыляцелі буслянятыІ ўвесь абшарылі грудок.Было спажывы ім багата -Гадзюк знайшлі цэлы клубок. Як адлягло ад страху сэрца,Я ўспомніў пра сваё вядзерца.І толькі падышоў пад бераг,Дык і вачам не мог даць веры:Было паўнюткім да краёўВядро ўюноў, язёў, лінёў. - Адкуль жа гэта? - я здзівіўся.- Пайшлі дамоў, - сказаў мне бусел.Мы сёння шмат іх налавіліІ пра цябе, брат, не забылі. Як дзяцел лячыў буславу дачку Не ўсё абышлося пасля паляванняШчасліва, як думаў у тое я ранне.НазаўтраТрывожны быў дзеньУ гняздзе.Яшчэ апаўночы пачуліся ўздыхі,Прыйшло да буслоў нечаканае ліха:ЗнянацкуДачушкаЛасушкаСхапілася лапкайЗа правае вушка:- Ой, мамачка, коле, так коле -Зайдуся, памру я ад болю. Усё спрабавалаБусліха:І клалаНа вушкаПадушку,І бралаНа рукі пагушкаць,СпявалаЁй песні паціху -Стогне і енчыць Ласушка,Слязамі сыходзіць дачушка. І ледзь толькі золак заняўся -Раіцца стала сям'я ўся.І я тут з'явіўся, як ведала сэрца,Што сябрына у бядзе-паняверцы. Гасцінцаў наклалі мы ў торбуАж з коптарам,І сыны паляцелі па доктара.І той адразу ж, з паўслова,Скеміў няшчасце буслова.Вось што значыцьСпецыяліст!А нядаўна ж быў простаТэлеграфіст! Нічога не ўзяў доктар дзяцел,Нават сушанай рыбы вязку:- Драць я з хворых не здацен,Я адразу ж лячуІ лячуПа свайму абавязку. На тым часе да насІ з'явіўся ён на вяз,Ўвесь як на партрэце:Ў чырвоным берэце,Ў зялёным халаце -На пуху, на ваце,З доктарскай трубкай -Чорнаю дзюбкай.Пад крылом адразу знікУ Ласушкі градуснік -Перад тым як даць мікстуру,Трэба зняць тэмпературу. Ён абмацаў ёй жывоцік,Злазіў лыжачкай у роцікІ сказаў: гэк-гэк, кіп-кіп...І мы падумалі, што грып. Ведаў клёкат ён бусліныІ сказаў усім адкрыта:- Не, няма ў яе ангіныІ няма прыкметы грыпа. Мы ўсе ў трывожным хваляванніНа дзятла вочы паднялі.- А вы былі на паляванні?- Былі.Яна укушана гадзюкай -Так мне падказвае навука. - Ай-ай! - прамовіла паціхуІ ледзь не ўпала тут бусліха. -Адкуль на нас такое ліха?Ой, доктар, я са страху млею -Ці ёсць якая хоць надзея? Дзяцел усміхнуўсяІ сказаў услых:- Не ўміраюць ад гадзюк буслы.Засаб можна глытаць іх па сто штук -Так гаворыць мудрасць ўсіх навук. Якая радасць там былаДля ўсяе сям'і бусла!Не зналі мы, што гаварыць,Куды нам дзятла пасадзіць,Якою ласкай прывячаць,Як дзякаваць, як частаваць. Казка знойдзена! А Ласушка, з'еўшы рыбы вязку,Стала, як назола, прыставаці:- Раскажыце, доктар, казку,Раскажыце, мілы дзяцел.Многа вы лятаеце,Многа казак знаеце. - Так, лятаюМнога я па свеце,Добра знаю -Любяць казкі дзеці. Добра знаю, ну алеІ казку маю пра запас.Я знайшоў яе ў дупле,Тут вось блізка каля вас. А стары мне бусел кажа:- Гэта, брат, твая прапажа. Як падскочу я ў гняздзе:- Дзе ж яна? Скажыце дзе? Дзяцел проста аж здзівіўся:- Ты чаго так усхапіўся? Мне ж прызнацца нават брыдка,Быў я рад, што згінуў след,Бо пісаў у тым я сшытку,Выхваляўся, што паэт... А тым часам добры дзяцелІ дамоў паспеў злятаці.Падае мне маю казку:- Вось вазьмі, брат, калі ласка.Доўга мы слібізавалі -І суседзі ўсе,І самі -Сэнс глыбокі ў ёй шукаліІ дайшлі аж да паловы...Ты даруй нам, што насаміВыдзеўблі твае ўсе словы,Што пасля з тваёй паперыЗмайстраваў сабе я дзверы,Каб не дзьмуў у хату вецер,Як былі малыя дзеці,Потым здаць хацеў на ўціль... - Ой, Васіль, ой, Васіль!Заскакалі бусляняты. -Мы не пусцім цябе з хаты,Пакуль нам не прачытаешКазку, што ад нас хаваеш! Разгарнуў я сшытак свой -Не панік, не ўныў душой,Хоць і праўда, што ад казкіАні знаку,Ні завязкі, -Нездарма я ўсё ж хадзіўПа вясёлым свеце,Наглядзеўся розных дзіў,Так патрэбных дзецям,І цяпер зноў па парадкуЎсё магу пачаць спачатку.
У мяне даволі слоў,І, калі хто хоча,Баяць казку я гатоўАж да самай ночы. 1957