Колькі вас усіх тут ёсць,Кожнаму дам па зярнятку,Кожны дарагі мой госць Хай паслухае загадку:
У калысцы спіць зімою, А вясною, як прачнецца, Промню цёпламу ўсміхнецца, Прыхінецца галавою
Да братоў сваіх – блізнятак.I ўжо кожны набірае I да сонца падымае Жменю залатых зярнятак.
Гляньце, як браты-умельцы Па зярнятку і па жменьцыГэтулькі сабралі збожжа, Што падняць ніхто не можа.
Вунь вясёлка прабавала, Мабыць, сем разоў, не меней, Той набытак небывалыЗважыць на сваім бязмене.
Пастаяла над зямлёю, Бачыць, марна траціць сілу I, сагнуўшыся дугою, Ледзьве злезла з небасхілу.
I тады аж сем вясёлак, Сем вясёлак па сем столак Падхапіліся заўзята Зважыць ураджай нязжаты.
Прымяралі так і гэтак, Перабралі план за планам:Як зручней падняць палетак – Ці каромыслам, ці кранам?
Разлічылі ўсё як трэба: У сем столак трос напяты, А паміж зямлёй і небам – Каляровыя канаты.
Ды не ўсё так выйшла гладка I так лёгка, як здалося, – Аніводнага зярнятка Не ўтрымалі тыя тросы,
Разляцеліся канатыВось які ўраджай багаты! Бо і сейбіт, і аратыПрацавалі не на жарты.
Стары колас водзіць вусам,Аглядае ўсе сцяжынкі,Засцілае стол абрусам, Запрашае на зажынкі.
Не сядзіцца перапёлцы, Лічыць, колькі ў нас дабра, Па каліву, па саломцы: «Жаць пара! Жаць пара!
Толькі з гэтаю сцяной, З нёабсяжнай паласой Мне не справіцца аднойНі з сярпом і ні з касой».
Хто ж абдыме Той прасторI падыме?
КАМ-БАЙ-НЕР