Развеян міф Надхмарнай высі: Садзіся ў ліфт I ў неба мчыся.Хай мачту рэжа, Пілуе сівер, Скрыгоча вежа Над Сенай сівай,А ты ўсё вышай,Вышай,Вышай,Туды, дзе шпільСкавышКалыша.Сядзіш,Ад грукату аглох, На воблаку Як Саваоф.Віруе горад Пад табой, Бушуе мора, Б’е прыбой,Пад бомбамі За небакраем СахараЎ полымі Палае,Як рыба разяўляеРот,ГлытаеЧорны вадарод...Глядзіш З паветра На Парыж –Не, трыста метраў Яшчэ не выш!Ты, пане, здрэйфіў,Памыліўся,Не ўзяў ты, Эйфель,Жаданай высі.ПадняўсяЛюдзям на дабро Равель На крылах БалероI над усёйЗямлёйЛунае,Людское сэрца падымаеВышэй касмічнае ракеты, –Аж дух займаеУ планеты!
1962