Спяшайцеся ў поле, у луг, у лясы –Запісваць птушыныя галасы.Яшчэ на дасвецці, на самым золкуЗловім на плёнкуМы перапёлку.Няхай астанецца на стужачцы хоцьЗаклік на памяць:«Ідзі палоць!»
Нямала за век яна перапалола, Нямала ножачак перакалола Горкім асотам, рыжаю піжмаю, Родная, любая, ты ж мая, ты ж мая... Колькі нам дзетак накалыхала, Колькі ў дарогу перагукала...
Давайце паставім вось тут мікрафон. Аблюбаваў гэта селішча ён, Той, хто між птушак самы народны, Людзям і лесу блізкі і родны, Тут, у алешніку, дзе зацішней, — Чуеце, чуеце? — ён, салавей!
Гэта яшчэ толькі голасу пробаI для яго, спевака, не ўвярода.А вось і бліскучая кантылена,Самы канёк яго, тое калена,Адкуль пачынае сапраўдны артыст, –Вунь на якой вышыні яго свіст,Аж з верхавіння сыплецца ліст!
Стойце, перад гісторыяй замрыце. Пішаце вы для нашчадкаў! Пішыце Для тых, хто, напэўна, дасягне і сонца, А салаўя будзе слухаць на плёнцы.
Сюды, калі ласка, кінаапарат. Бачыце – выстраіліся на пожні Сосны на свой урачысты парад, Баюся, што на апошні.
Даўно пералічаныя камлі Прагны сухмень аблізвае. Якія бары былі на зямлі – Пабачыце ў тэлевізары.
Напэўна, будзеце млець у экстазе, Як самааддана, ўладарна Грукаў калісьці дзяцел у джазе –Самы выдатны ўдарнік.
… Спяшайцеся ў поле, у луг, у лясы –Слухаць птушыныя галасы!
1971