I рад бы забыцца – няможна.Забыць не даюць успаміны,Ўсё следам ідуць:«Асцярожна!»I стрэлкай паказваюць:«Міны!»Яшчэ папялішчы наўкола,I свішча ў прабоінах вецер.Як птушкі ў свой вырай,У школуЧародкай збіраюцца дзеці.Даўно я заўважыў, прызнацца,Што з невядомай прычыныАдна піянерка спыняццаПрывыкла ля чорнай руіны.Каменныя глыбы, цэгла,Між лесвіц сцяна выступае...– За дзецьмі б, дзяўчынка, бегла. Чаго ты, дачушка, шукаеш? – Не хутка дамогся, вядома,Я ад дзіцяці даверу.– Тут, у вялікім доме, Наша была кватэра, Тут, вось у гэтым пакоі, Наша жыла сям’я. Тут, пад гэтай сцяною, Мама ляжыць мая... –Пра што ж я яшчэ запытаю I чым я суцешу дзяўчынку? I заўтра тут пройдзе малая, I стане на гэтым прыпынку. Самотныя вочы, як промні, Душу працінаюць да болю.Дзяўчына прыходзіць і сёння, Ды толькі знайшла яна долю.На слова, на голас дзіцяці, На заклік сірочага сэрцаУстала вялікая маці,Устала з руінаў, з бяссмерця.Устала няўмольным суддзёю Ля незабыўнай сцяны Над лёсам, над галавою Падпальшчыкаў новай вайны.
1954