Прыляцела, прыляцелаПершаю паштоўкаю.Пад акном на дроце села,Радасна зашчоўкала:– Я ляцела гарадамі,Вёскамі і сёламі,Над палямі, над садаміЗа вясной вясёлаю.Несці навіну на крылахПамагалі гусанькі.Я сама сабе пашылаХвартушок бялюсенькі.Выгладжу сваю абнову,Вычышчу ўсе пёрачкі,Каб у дзённіку вясновымМець адны пяцёрачкі.Калі ў вас іх малаватаЦі даўно ўжо меліся,Не хачу быць вінаватай –Давайце падзелімся.Кожны, хто мяне пазнае,Няхай павітаецца:– З добрым маем,З цёплым маем,З сонечнаю раніцай!– А мы ўсе цябе пазналі,Просім, калі ласачка,Сябраваць заўсёды з намі,Ластавачка, ластаўка!