Бяліць везла палатно Грэбляю Параска, Абярнулася на дно У рэчку каляска.З трактарам паехаў я, Каб ты, дзеўка, спрахла. Эх, няўдаліца мая, Параска, Парахна.Даставай свой пасаг, Што ўсю зіму ткала, Праз цябе я зачах, Стаў і сам няўдалы.Засмяялася Параска I ад шчасця ў слёзы:– Прыйшоў трактар да каляскі, Як каза да воза.– Гэта ты сама каза, Я – казёл барадаты, Пастрыгуся, пагалюся I прыеду ў сваты.– Не стрыжыся, не галіся, Любы мой, прыгожы. Нават брытвай не краніся Барады – крый божа!Пражыву за барадою Я ў вялікай чэсці. Ты мне ёю, як мятлою, Будзеш хату месці.
1946