Вось ты разгортваеш новую кніжку:– Вершы?А аўтар стаіць і чакае,Як вінаваты, стуліўшыся нішкам,Доля такая:– Чытач не чытае.Даўно, як у бубен, б’е нам пра гэта Гандаль магутны, што лёс наш вершыць: «Плазам на базах стогнуць паэты, Адны пацукі прызнаюць яшчэ вершы».Як не знямееш ад гэтае магіі:– Рынак на вас не дае нам заявак. – I грэбліва пхаюць магі і загіДалей як мага цябе ў кут, пад прылавак.I не маргнуўшы, тут жа «Марго» вам, Як каралеву апошніх навінак, Выставяць засаб дзесяць вагонаў:– Ваша вялікасць, вас любіць рынак!Давай, мой чытач, разбяромся без іх мы, Паслужлівых рук не чакаючы: Можа, і праўда, што, знішчыўшы рыфмы, З табой зажывём прыпяваючы?Толькі што будзем спяваць мы з табою, Калі ненажэрная плесня Сточыць вясёлае слова жывое I дабярэцца да песні?Стане тужліва і людзям, і свету, Бо кожны, як ісціну, знае: Болей песень, болей паэтаў – Народ галасней спявае.А хочаш спяваць, дык згаджайся адразу: Мая рашучасць, твая адвага Прыступам возьмуць любую базу, Змогуць любога мага.Ноную кніжку чытач купляе:– Вершы!Як добра, што ёсць паэты! – I аўтар не вытрымаў:– Гляньце, Чытае!Можа, і скончым размову на гэтым?
1958