Якая асалода – жыць, Знаць вартасць кожнае гадзіны, Тым, што адкрыта, даражыць, I адкрываць за дзівам дзіва, 3 апошніх сіл узяць рубеж, Бясконцасці жыцця здзівіцца, Пераканацца, пгго жывеш, Што сэрца яшчэ можа біцца!
***Баяўся цябе, перадзім'е маё,Не спадзяваўся, што буду шчаслівы.Ранкам навеяла снегу сумёт,А надвячоркам – новае дзіва:
Сад варухнуўся, прачнуўся, ажыў,Светлай душою наскрозь заіскрыўся.Такі малады ён ніколі не быў,А галава, галава – ў серабры ўся!
***Я да цябе, мая вярбінка, Прыпаў лістком і так прырос, ШІто сівер не атрос атрос узімку,Гарачы не спаліў мароз.
Апошнім ападу вясноюНа дол, у цёплую зямлю. Ты не журыся нада мною –Я светлую цябе люблю.
***Не ўпікай, не дакарай,Не карай за гэта,Што ў людзей – самы май, А маё лета
Канула за далягляд У смузе сіняй.Цешыўся – у цвеце сад,Аж на голлі – іней.
***У ладзе, у згодзе –і на табе: годзе! –Ні развітання і ні праводзін.
Толькі і следу – два напаміны, Дзве каляіны, дзве палавіны,
Дзве даты: адна так шчасліва пачата, Другая чакае прагнай расплаты,
І разышліся, і анямелі, А ўсё ж яны сыдуцца зноў, паралелі,
ПеракрыжуюццКаляіны,Непрымірымыя Палавіны.***Долу ўпала галавоюНа гасцінец анусцелы.Нахіліўшыся пад ёю, Клён стаіць асірацелы.
Што ж ты, белая бяроза, Не пайшла з ім да канцаI на самай паўдарозеКінула ўдаўца?***Невядома, колькі год Прастаіць па скрыжаванніНедарэчны Дон Кіхот, Векавечны ў чаканні.
А пасмеюць ветракі Зноў пачаць усё спачатку,Горда ён шпурне з рукі Ім у твар свато пальчатку.
***Адышло за небасхілМілае мне лета. А ці быў я лету міл –Ні адной прыкметы.
Утаіла свой сакрэт, Нават успаміны. На дарозе толькі след Позняй павуціны.
***
Зіма ўжо на дварэ, За позваю шле позву, Завея верх бярэ:Позна!
Не позна, дацягнуДа запаветнай мэты – Хачу сустрэць вясну, Дай развітацца з летам.
***
Першы лісток на дрэвеВы.тузаўся з пялёнак, Першы падбел на прыгрэве Падняў свой сцяжок зялёны.
Першы агеньчык жоўтыСонца ў далонях загушкала.Вясна мая, няўжо ты Вярнулася разам з птушкамі?
***Дождж мінуўся –цёплы, ветлы, I такая цішаа ў полі, I прастор празрысты, снетты Поўніцца зноў гулам пчоллім.
Толькі чмель яшчэ ў бадылліЖоўтай піжмы прыдарожнайМокрыя прабуе крылліI ўзляцець ніяк не можа.
***
Выспеліў колас зерне, Калі зберажэш хоць адно,ІІасееш – і нанава вернеш,Коласам стане яно.
I покуль запас не растрачаны I не мінула вясна, Яго захавай для спадчыны –Чакае твая баразна.***Дарэмна кажуць, у жыцця Дарогі не пытайся – Ледзь толькі выйшаў на прасцягІ ўжо назад вяртайся.
Хіба магла кароткай быць Пражытага загадка,Каб столькі вызнаць, перажыцьI ўсё пачаць спачатку!
1972-1975