Нагадваю, што кожную нядзелю адбываюцца трансляцыі св. Імшы з нашага касцёла ў 10.00. Шукаць трэба на канале парафіі https://www.youtube.com/channel/UCtD6TPLgaDgPudratQ3eFnw
Для тых, хто мае час на прагляд фільмаў: прыгожы фільм "Тайная жизнь". Фільм пра чалавека, які толькі (і ажно!) застаўся верным сваім поглядам і сваёй веры, застаўся верным Богу ў час вайны.
Прапаную паглядзець серыял пра жыццё выбраных вучняў Хрыста. Называецца "The Chosen". Цікавы погляд на розных біблійных герояў. Фільм бясплатны, але можна яго глядзець толькі праз аплікацыю ў тэлефоне. Аплікацыя аднаіменная "The Chosen". Вось спасылка https://play.google.com/store/apps/details?id=com.vidangel.thechosen&hl=en_US.
Дарагія бацькі. У сувязі з сітуацыяй, якая складваецца ў выніку пандэміі, нашы біскупы выдалі дэкрэт, тэкст якога прачытаць можна тут: https://catholic.by/3/news/belarus/11260-paved
Тут можаце знайсці спасылкі на трансляцыі Святой Імшы: https://catholic.by/3/stream
У 15.00 маліцца Каронку да Божай Міласэрнасці
У 20.30 маліцца ружанец.
А тут карысныя спасылкі.
Штодзённае разважанне Божага Слова. https://www.prastoramalitvy.by/
Хрысціянскія фільмы
https://kanatv.ru/
Навіны з Ватыкану
https://www.vaticannews.va/be.html