Езус паабяцаў, што будзе з намі заўсёды. І сказаў, што дасць Духа Святога, які будзе навучаць нас, як жыць, як любіць, як маліцца. Дух Святы - наш Настаўнік. Без Яго дапамогі мы не змаглі б маліцца, не змаглі б станавіцца лепшымі.
Як жа адбылося спасланне Духа Святога..? Паглядзі ўважліва фільмік.
Ітак, Дух Святы сышоў на апосталаў, калі яны былі ўсе разам і маліліся. Як яны зразумелі, што гэта Дух Святы на іх сышоў? Яны бачылі два знакі Яго прысутнасці.
Дзякуючы Духу Святому, апосталы сталі адважнымі, атрымалі дар гаварыць на розных мовах. Яны пачалі ўсім расказваць пра тое, што Езус - сапраўды Сын Божы, што Ён памёр, але ўваскрос і жыве.
Сёння Дух Святы адорвае нас рознымі дарамі, вучыць нас маліцца, любіць, дае нам надзею, дзейнічае ва ўсіх сакрамэнтах, якія ёсць у Касцёле.
Ёсць сем дароў Духа Святога. Гэтымі дарамі кожны з нас быў адораны ўжо падчас Хросту.
Яшчэ адным сімвала Духа Святога з'яўляецца голуб. І сёння мы паспрабуем такога голуба зрабіць сваімі рукамі. Для гэтага вам спратрэбіцца ліст А4 і нажніцы. Далейшыя ўказанні глядзі на фільміку ніжэй;)
Дух Святы дапамагае кожнаму з нас выконваць нашае жыццёвае заданне. Мы таксама як і апосталы пакліканы абвяшчаць Добрую навіну пра тое, што Езус уваскрос і жыве сярод нас. Можам гэта рабіць сваімі паводзінамі, учынкамі, словамі.
Святы Дух дапамагае нам выконваць волю Нябеснага Айца.
Выканай заданне. Не забывай увесці сваё імя!
1) Прачытай тэму 34.
2) Зрабі заданне на ст. 144.