Сёння пачнём з вамі крок па кроку падарожжа праз Святую Імшу. Даведаецеся, што ў ёй адбываецца. Спадзяюся, гэта дапаможа вам лепш удзельнічаць у Святой Імшы.
Па-першае, трэба ўспомніць (або даведацца), як называюцца розныя месцы ў святыні.
Патлумачу некаторыя паняцці.
Табэрнакулюм - месца, дзе захоўваецца Найсвяцейшы Сакрамэнт.
Алтар - месца, на якім адбываецца Святая Імша, перамяненне хлеба ў Цела Хрыста, а віна - у Яго Кроў.
Амбона - месца, з якога чытаюць Слова Божае.
Канфесіянал - месца, дзе адбываецца сакрамэнт Паяднання.
Прэзбітэрыум - месца каля алтара, дзе знаходзіцца святар (прэзбітэр), а таксама хлопцы, якія яму дапамагаюць (міністранты).
Сакрыстыя - месца, дзе святар і міністранты рыхтуюцца да Святой Імшы.
Святар на Святую Імшу таксама апранаецца не так, як усе мы. Ён апранае асаблівае адзенне. Яно таксама мае свае назвы.
Шмат было новых слоў. Зараз выканай заданне, каб іх вывучыць. Поспехаў!
Малайчына! Сустрэнемся на наступным тыдні, каб прадоўжыць!