Езус уваскрос і жыве! Сёння разгледзім час ад Уваскрасення Хрыста да Яго ўнебаўшэсця. Спачатку ўважліва прачытай два фрагметы са Святога Пісання.
Першую кнігу я напісаў, Тэафіле, пра ўсё, што рабіў Езус і чаму вучыў ад пачатку аж да дня, у які ўзнёсся, даўшы праз Духа Святога загады Апосталам, якіх выбраў ды перад якімі з’явіўся жывым пасля сваёй мукі ў шматлікіх доказах. На працягу сарака дзён аб’яўляўся ім і казаў пра Божае Валадарства.
І калі разам елі, наказаў ім не адыходзіць з Ерузалема, але чакаць абяцанага Айцом, пра што вы чулі ад Мяне. Ян хрысціў вадою, а вы будзеце ахрышчаныя праз некалькі дзён Духам Святым.
А сабраныя пыталіся ў Яго: Пане, ці не ў гэтым часе Ты адбудуеш каралеўства Ізраэля? Ён жа адказаў ім: Не вам ведаць часы ці поры, якія Айцец прызначыў сваёй уладай. Але прымеце моц Святога Духа, які на вас сыдзе, і будзеце Маімі сведкамі ў Ерузалеме і ва ўсёй Юдэі, і ў Самарыі, і ажно да краю зямлі.
І, сказаўшы гэта, Ён узнёсся на вачах іхніх, і воблака забрала Яго з іхніх вачэй. І калі яны пільна ўзіраліся ў неба, як Ён узыходзіў, вось два мужы сталі перад імі ў белым адзенні і сказалі: Мужы галілейскія, чаго стаіце і ўглядаецеся ў неба? Гэты Езус, узяты ад вас на неба, прыйдзе таксама, як вы бачылі Яго, калі Ён узыходзіў на неба.
Дз 1, 1–11
Езус сказаў сваім вучням: Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень з мёртвых, і ў Ягонае імя павінна абвяшчацца пакаянне дзеля адпушчэння грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузалема. А вы сведкі гэтага. І вось Я пашлю да вас абяцанне Айца Майго. А вы заставайцеся ў горадзе, пакуль не апранецеся ў моц з вышыні.
Потым вывеў іх аж да Бэтаніі і, падняўшы рукі свае, благаславіў іх. І, калі благаслаўляў іх, развітаўся з імі і ўзнёсся на неба.
Яны пакланіліся Яму і з вялікай радасцю вярнуліся ў Ерузалем, і былі ўвесь час у святыні, і благаслаўлялі Бога.
Лк 24, 46–53
Выканай заданне. Абавязкова спачатку ўпішы сваё імя і першую літару прозвішча.
Малайчына! А зараз прапаную табе паглядзець адно казанне да моладзі пра ўнебаўшэсце. Цітры па-беларуску.
1) прачытай у падручніку тэму 22
2) выканай у сшытку заданне 4 на ст. 56
3) успомні, якія былі сімвалы Духа Святога і дары. Наступную тэму пачнём з праверкі задання.