Мы знаходзімся ў краіне пад назвай Эўхарыстычная Літургія. Ты ўжо ведаеш, што ў спецыяльных малітвах святар просіць, каб Дух Святы сышоў на прыгатаваныя дары, якія стануць Целам і Крывёй Хрыста. Ты таксама ведаеш, што ва Эўхарыстыі Езус вучыць нас любові.
А сёння мы даведаемся, як падрыхтаваць сваё сэрца, каб яно было дастойным прыняць Езуса ў святой Камуніі.
Ты ведаеш, як рыхтуюцца да прыняцця гасцей?
Прыгожа апранаюцца
Прыбіраюць дом
Рыхтуюць пачастунак
Клапоцяцца, каб госці не сумавалі
Прыгожа апранаемся
Калі маем на сэрцы цяжкія грахі - то спавядаемся
Прыходзім раней, каб падрыхтавацца да Эўхарыстыі
Маем у сэрцы інтэнцыю
Каб прыняць Езуса ў сваё сэрца, трэба быць у стане асвячальнай ласкі, г.зн. не мець цяжкога граху. Калі хтосьці зграшыў, то заўсёды ёсць магчымасць прапрасіць у Бога прабачэння ў сакрамэнце Пакаяння.
Таксама варта папрасіць Езуса, каб падрыхтаваў тваё сэрца. Выканай заданне (абавязкова ўпісаць імя і першую літару прозвішча), і ты даведаешся, што азначае быць падрыхтаваным да Эўхарыстыі...
Малайчына! А зараз складзі сказ, які заўсёды паўтараем перад прыняццем Езуса ў Святой Камуніі.
прачытай тэму 20 і выканай заданне на ст. 95.