Мінулы раз мы даведаліся, Хто такі Дух Святы, і як Ён прысутнічае ў Эўхарыстыі.
Ітак, давай успомнім.
Езус паказаў нам, як трэба любіць адзін аднаго. Няспынна нагадвае нам пра гэта ў Эўхарыстыі.
Падчас святой Імшы святар кажа такія словы: "Памятай, Пане, пра Касцёл Твой, рассеяны па ўсім свеце, удасканаль яго ў любові разам з папам нашым Францішкам, біскупам нашым Тадэвушам і ўсім духавенствам".
Святар ад імя ўсёй супольнасці Касцёла просіць, каб мы сталі больш дасканалымі ў любові, гэта значыць, каб нашая любоў усё больш была падобная да любові Езуса.
У кожнай сітуацыі варта спытацца самога сябе: а як бы паступіў Езус? Тады будзем станавіцца да Яго падобнымі.
прачытай тэму 19 з падручніка
зрабі заданне 2 на ст 90
апішы які-небудзь свой учынак, які паказвае, што ты - вучань Хрыста.