Сёння наша тэма: Касцёл.
Гэтае слова мае 2 значэнні. Першае - будынак, дом Божы.
Унутры ў будынку касцёла шмат розных рэчаў. Сёння мы даведаемся, як яны называюцца.
Канфесіянал
гэта месца, дзе чалавек можа атрымаць прабачэнне грахоў
Алтар
месца, дзе адбываецца Ахвяра Езуса, тут хлеб становіцца Яго Целам, а віно - Яго Кроўю
Амбона
месца, з якога чытаюць Слова Божае
Табэрнакулюм
тут захоўваецца Цела Хрыста. Нам пра гэта нагадвае чырвоная лямпачка побач.
Манстранцыя
у ёй за шклом знаходзіцца Гостыя - сапраўднае Цела Хрыста
Пасхал
свечка, якая сімвалізуе Уваскрослага Хрыста. Яе запальваюць у велікодны перыяд, падчас Хросту.
Крапільніца
сасуд з асвечанай вадой на пачатку касцёла.
Хрысцільня
тут хрысцяць дзяцей або дарослых, паліваючы вадой галаву таго, хто хрысціцца.
Акрамя таго, Касцёл - гэта ўсе тыя, хто быў ахрышчаны. Гэта другое значэнне гэтага слова.
Галавой Касцёла, супольнасці веруючых людзей, з'яўляецца сам Езус. Ён кіруе Касцёлам.
Перад сваім Унебаўшэсцем Езус даў сваім апосталам заданне: ісці на ўвесь свет і абвяшчаць Добрую Вестку пра тое, што Сын Божы памёр за чалавечыя грахі, уваскрос і жыве! Сярод апосталаў Езус прызначыў аднаго, каторы павінен быў служыць усім веруючым. Гэта быў св. Пётр - першы Папа Рымскі.
Сёння Папай Рымскім з'яўляецца Папа Францішак.
Папа Рымскі жыве ў Ватыкане - гэта самая маленькая краіна ў свеце. Яна знаходзіцца на тэрыторыі горада Рыма.
У Ватыкане ёсць нават сваё войска - Швейцарская гвардыя.
Папа Рымскі ў нас адзін. Для таго, каб служыць Касцёлу ва ўсім свеце, ёсць прызначаныя яго памочнікі - біскупы. Вось наш біскуп, Мінска-Магілёўскі. Запомні, як яго завуць.
А кожнаму біскупу дапамагаюць святары і дыяканы. Пробашч - той святар, які адказвае за супольнасць вернікаў у канкрэтным касцёле. Пробашч нашай парафіі - а. Ігар. Спытайся ў бацькоў, як завуць іншых святароў, якія працуюць у нашай парафіі.
Дыяканы - тыя, хто рыхтуецца стаць святаром.
І, канешне, Касцёл - гэта ўсе мы!
А зараз выканай заданне. Не забывай пісаць сваё імя!
1) прачытай тэму 22 у падручніку і зрабі заданні ў сшытку (у новых падручніках тэма 28 ст.114)
2) вывучы імя Папы Рымскага, нашага біскупа і пробашча.