Хвала Хрысту! Успамінаем, дары Духа Святога. Выканай заданне.
Такім чынам, Дух Святы дае нам дары для служэння Касцёлу. Што такое Касцёл? Паглядзі ўважліва.
Касцёл - гэта супольнасць. Супольнасці першых хрысціянаў адрозніваліся ўзаемнай любоўю, клопатам, яны былі адважнымі і сведчылі пра Бога, яны моцай Духа Святога рабілі цуды, яны былі сапраўднай сям'ёй.
Чым адрозніваецца супольнасць ад натоўпу? Паглядзі кароткае відэа.
Мы можам таксама будаваць супольнасці на ўзор першых хрысціянаў.
У Сімвале Веры мы вызнаём веру ў адзіны, святы, каталіцкі і апостальскі Касцёл.
1) прачытай тэму 24 у падручніку.
2) Выканай хатняе заданне нумар 2 у сшытку: напішы гісторыю нашага парафіяльнага касцёла, знайдзі да гэтай гісторыі здымак. Прыгожа гэта аформі.