З папярэдніх гадоў ты ведаеш, што Касцёл называе апошнімі рэчамі чалавека.
Смерць. Кожны з нас памірае. Смерць - момант, калі душа чалавека аддзяляецца ад яго цела. Гэта вельмі важны момант у жыцці кожнага: трэба быць як мага лепш падрыхтаваным да смерці. Варта таксама маліцца аб добрай смерці. Добрай - гэта значыць у еднасці з Богам.
Паглядзі ўважліва фільмік, які падрабязна раскажа, што адбываецца ў канцы нашага зямнога жыцця.
Суд Божы. Адразу пасля смерці кожны чалавек становіцца на суд Божы. Касцёл называе яго падрабязным судом.
Аднак у канцы свету будзе яшчэ адзін суд - Апошні (паўсюдны). Падчас гэтага суда таксама нашыя целы ўвойдуць у вечную радасць або вечнае асуджэнне. Таксама Касцёл кажа, што падчас гэтага суда мы ўбачым не толькі свае ўчынкі, але таксама іх наступствы.
Канчатковым нашым лёсам будзе неба або пекла. Бог бачыць нашыя сэрцы, бачыць нашыя ўчынкі і нашую веру. Але таксама Бог дае нам сваю ласку, бо хоча, каб мы ўсе трапілі ў неба. Таму без Божай ласкі мы самі не можам быць збаўленымі.
прачытай ў падручніку тэму 25
выканай заданне №3 на ст. 64 у сшытку.