Прыйшоў час, калі ізраільцяне захацелі, каб імі кіраваў кароль, так як і іншымі народамі. Першым каралём быў Саўл. Але Саўл перастаў слухаць Бога. І Бог праз Самуэля намасціў новага караля. Ім стаў Давід. Прачытай уважліва тэкс з Першай кнігі Самуэля (1Цар) 16, 1-13.
Каб даведацца, што далей адбылося з Давідам, паглядзі наступны фільмік.
Выканай заданне. Складзі сказ, і даведаешся, што Бог прамовіў да Самуэля, калі той павінен быў намасціць караля.
Сэрца чалавека - гэта сапраўдны скарб для Бога, калі ў ім жывуць любоў і дабрыня. Бог глядзіць у сэрца, а не на знешнасць чалавека. Мы таксама пакліканы вучыцца бачыць сэрца іншага, а не ацэньваць іншых занадта хутка.
на картцы зрабі 4 слупкі. У першы ўпішы сваё імя, у другі - мамы або таты, у трэці - імя аднаго настаўніка, а ў чацвёрты - імя сябра. У кожным слупку напішы, што ты найбольш цэніш у гэтым чалавеку, якія яго якасці.