На апошнім занятку мы даведаліся, што адбылося на Апошняй вячэры. А таксама даведаліся, што такое Святая Камунія.
Давай праверым твае веды!
Калі Езус апошні раз прыехаў у Ерузалем, дзе была святыня, то там сабралася шмат народу. Яны чулі пра цуды Езуса. Таму ўсе віталі Яго як свайго Караля, клалі на дарогу, якой праходзіў, пальмовыя галінкі. Многія віталі Езуса словамі: "Гасанна Сыну Давіда! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана! Гасанна на вышынях!"
Слова "Гасанна" тлумачыцца з габрэйскай мовы як "збаў, выратуй нас, Пане".
На ўспамін пра гэтую падзею ў Пальмовую нядзелю мы прыходзім у касцёл з упрыгожанымі галінкамі вярбы (калі хтосьці мае пальму, то можна прынесці пальмовыя галінкі). Так як калісьці людзі ў Ерузалеме, так і мы ва ўрачыстай працэсіі вітаем Езуса.
Прачытай тэкст 16 тэмы ў падручніку і выканай заданні ў сшытку.
Перайдзі па спасылцы ніжэй і размалюй малюнак.
http://www.supercoloring.com/pt/desenhos-para-colorir/entrada-triunfal-em-jerusalem-0?colore=online