Спачатку Эўхарыстыяй называлі толькі момант, калі першыя хрысціяне выказвалі ўдзячнасць перад перамяненнем хлеба і віна ў Цела і Кроў Хрыста. Пасля гэтым словам пачалі называць усю Святую Імшу.
Умець быць удзячным - вельмі важна. Паглядзі наступны ролік (уключы рускія субцітры).
Падумай пра сваю ўдзячнасць бацькам. На гэтым тыдні пастарайся кожны дзень знайсці, за што ім падзякаваць
Складзі сваю малітву падзякі за дар Эўхарыстыі, у якой будуць словы: Бог, Эўхарыстыя, падзяка, праслаўленне, радасць, ласка, прысутнасць. Папрасі бацькоў сфатаграфаваць гэтую малітву і выслаць мне ў вайбер.
Прашу цябе ў гэтым тыдні асабліва маліцца аб тым, каб знайшліся адважныя маладыя людзі, якія б адказалі на голас Пана Бога: "Вось я, пашлі мяне". Каб знайшліся маладыя людзі, якія б пайшлі ў семінарыі і манастыры, якія б паехалі на місіі ў розныя краіны свету.
1) прачытай у падчучніку тэму 23
2) зрабі заданне на ст. 105
3) не забудзь памаліцца аб новых пакліканнях да Божай службы.