Ён аддаў Сваё жыццё з любові да нас, каб мы маглі жыць вечна, каб адкупіць нашыя грахі.
У гэты дзень мы ўспамінаем тое, як Езус сабраў сваіх вучняў на Апошнюю Вячэру. Ён спачатку абмыў ногі сваім вучням, паказаў, што любіць бліжняга - гэта значыць служыць.
Пасля Езус устанавіў два сакрамэнты: Эўхарыстыі і Пасвячэння.
У гэты дзень мы віншуем нашых святароў. Таксама падчас Святой Імшы ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног. Святар, выконвае той самы жэст, які зрабіў калісьці Езус.
Таксама падчас гэтай Імшы ў касцёле замаўкаюць званы і арган. Яны зноў загучаць толькі ў Вялікую Суботу.
На заканчэнне Імшы Цела Езуса пераносяць з табэрнакулюма ў цэнтры касцёла ў цямніцу. Гэта нам нагадвае пра тое, што Езус быў арыштаваны ў садзе Аліўным і ўсю ноч правёў у вязніцы.
У Вялікую Пятніцу мы разважаем пра муку і смерць Езуса на Крыжы. Гэта дзень сціслага посту (устрыманне ад мяса і толькі 1 раз можна паесці дасыта). Так пасціцца павінны вернікі ад 18 гадоў.
У гэты дзень нават алтар не пакрываюць абрусом.
У Вялікую Пятніцу ў касцёле няма святой Імшы. У касцёле чытаюць Муку Пана. Галоўным пунктам з'яўляецца ўшанаванне Крыжа, калі кожны можа падысці да Крыжа і пацалаваць яго.
На заканчэнне Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносяць у грабніцу.
У гэты дзень мы разважаем тое, што Езус памёр і сышоў да адхлані (месца, дзе былі душы тых, хто памёр да Езуса). Чакаем Яго Уваскрасення.
У гэты дзень ёсць звычай асвячаць стравы на Велікодны стол.
Вечарам пачынаецца ўрачыстая Святая Імша, Пасхальная Вігілія. Распачынаецца яна ад распальвання агню. Ад гэтага агня запальваецца Пасхал - вялікая жоўтая свечка з 5 чырвоным цвікамі, якія сімвалізуць раны Хрыста. Пасхал з'яўляецца сімвалам Хрыста.
Ад Пасхала вернікі запальваюць свае свечкі. Адбываецца аднаўленне абяцанняў Хросту.
Заканчваецца літургія радасным "Хрыстос Уваскрос! - Сапраўды Уваскрос!"
Адбываецца таксама працэсія вакол касцёла з фігурай Уваскрослага Хрыста.
А зараз можаш паглядзець фільм, які распавядае пра Пасху. Добрага прагляду!
дома прачытай тэмы 19 і 20, і зрабі заданні ў сшытку.