Мы ўжо казалі пра тое, што ва Эўхарыстыі Езус паказвае нам, як моцна нас любіць, а таксама вучыць нас любіць адзін аднаго. Сёння мы пагаворым пра тое, як Езус у Эўхарыстыі нас аб'ядноўвае.
Каб даведацца, што сказаў Езус пра еднасць, знайдзі фрагмент Евангелля ад Яна: Ян 6, 56. Прачытай. Пастаў словы ў правільным парадку ў заданні ніжэй. (Не забудзь упісаць сваё імя!)
Гэтыя словы Хрыста абазначаюць, што Эўхарыстыя нас яднае з Ім.
Калі мы прымаем Яго Цела, то мы з Ім злучаемся.
У адной сваёй прыпавесці Езус сказаў, што Ён - сапраўдная Вінаградная Лаза. Паглядзі фільмік.
Мы прыносім плод толькі тады, калі застаемся ў еднасці з Езусам - калі прымаем Яго Цела ў святой Камуніі.
Эўхарыстыя таксама яднае нас з іншымі людзьмі.
Чым бліжэй да Езуса, тым бліжэй адзін да аднаго! Дзякуючы таму, што прымаем Цела Хрыста, можам лепш любіць іншых, лепш ім служыць і, такім чынам, сапраўды становімся Божай сям'ёй.
Выканай заданне, і даведаешся, па чым іншыя людзі пазнавалі першых хрысціянаў.
1) прачытай параграф 21 у падручніку
2) выканай заданне на ст. 99. Падумай і напішы, што для цябе значыць жыць у еднасці з Хрыстом.