Сёння мы будзем разглядаць структуру Касцёла. З каго складаецца Касцёл? Хто з'яўляецца галавой Касцёла? Сёння на гэтыя і іншыя пытанні мы адкажам.
Ітак, падсумую фільмік. Усе ў Касцёле пакліканы служыць Богу і адзін аднаму. А зараз па канкрэтных элементах разгледзім гэту структуру Касцёла.
Ён Касцёл устанавіў і без Яго Касцёл бы не існаваў. Бог хоча, каб мы збаўляліся не па аднаму, а ў супольнасць Касцёла. Езус Касцёлам кіруе.
Папа клапоціцца пра адзінства Касцёла, пра захаванне веры, пра вернасць вучэнню Хрыста.
Сённяшні Папа Рымскі мае імя Францішак. Калі табе цікава, можаш пачытаць яго біяграфію тут: http://old.catholic.by/2/world/holy-father.html
Біскуп служыць Касцёлу на пэўнай тэрыторыі, якая называецца дыяцэзіяй. Галоўная дыяцэзія сярод некалькі называецца архідыяцэзіяй, а біскуп, які стаіць на чале яе - арцібіскупам.
Мы жывем у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Нашым арцыбіскупам з'яўляецца Тадэвуш Кандрусевіч.
Для таго, каб такой на такой вялікай тэрыторыі было лягчэй служыць Касцёлу, у архідыяцэзіі ёсць таксама дапаможныя біскупы. У нас гэта кс. бп. Юрый Касабуцкі і кс. бп. Аляксандр Яшэўскі.
Дапамагаць біскупам у служэнні, пакліканы святары. Святар, які адказвае за канкрэтную супольнасць веруючых, называецца пробашчам. А такая невялікая супольнасць веруючых называецца парафіяй. Мы з вамі жывем у парафіі св. Казіміра ў Маладзечне. Пробашчам нашай парафіі з'яўляецца айцец Ігар Колзун.
Усе, хто ахрышчаны, з'яўляецца цаглінкай Касцёла.
Ты і я - усе мы - Касцёл!
вывучы імёны Папы Рымскага, арцыбіскупа, пробашча, а таксама назву нашай архідыяцэзіі і парафіі.