Ён аддаў Сваё жыццё з любові да нас, каб мы маглі жыць вечна, каб адкупіць нашыя грахі.
Калі Езус апошні раз прыехаў у Ерузалем, дзе была святыня, то там сабралася шмат народу. Яны чулі пра цуды Езуса. Таму ўсе віталі Яго як свайго Караля, клалі на дарогу, якой праходзіў, пальмовыя галінкі. Многія віталі Езуса словамі: "Гасанна Сыну Давіда! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана! Гасанна на вышынях!"
Слова "Гасанна" тлумачыцца з габрэйскай мовы як "збаў, выратуй нас, Пане".
На ўспамін пра гэтую падзею ў Пальмовую нядзелю мы прыходзім у касцёл з упрыгожанымі галінкамі вярбы (калі хтосьці мае пальму, то можна прынесці пальмовыя галінкі). Так як калісьці людзі ў Ерузалеме, так і мы ва ўрачыстай працэсіі вітаем Езуса.
У гэты дзень мы ўспамінаем тое, як Езус сабраў сваіх вучняў на Апошнюю Вячэру. Ён спачатку абмыў ногі сваім вучням, паказаў, што любіць бліжняга - гэта значыць служыць.
Пасля Езус устанавіў два сакрамэнты: Эўхарыстыі і Пасвячэння.
У гэты дзень мы віншуем нашых святароў. Таксама падчас Святой Імшы ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног. Святар, выконвае той самы жэст, які зрабіў калісьці Езус.
Таксама падчас гэтай Імшы ў касцёле замаўкаюць званы і арган. Яны зноў загучаць толькі ў Вялікую Суботу.
На заканчэнне Імшы Цела Езуса пераносяць з табэрнакулюма ў цэнтры касцёла ў цямніцу. Гэта нам нагадвае пра тое, што Езус быў арыштаваны ў садзе Аліўным і ўсю ноч правёў у вязніцы.
У Вялікую Пятніцу мы разважаем пра муку і смерць Езуса на Крыжы. Гэта дзень сціслага посту (устрыманне ад мяса і толькі 1 раз можна паесці дасыта).
У гэты дзень нават алтар не пакрываюць абрусом.
У Вялікую Пятніцу ў касцёле няма святой Імшы. Але ёсць літургія Мукі Пана. Галоўным пунктам гэтай літургіі з'яўляецца ўшанаванне Крыжа.
На заканчэнне Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносяць у грабніцу.
Паглядзі фільм
У гэты дзень мы разважаем тое, што Езус памёр і сышоў да адхлані (месца, дзе былі душы тых, хто памёр да Езуса). Чакаем Яго Уваскрасення.
У гэты дзень ёсць звычай асвячаць стравы на Велікодны стол.
Вечарам пачынаецца ўрачыстая Святая Імша, Пасхальная Вігілія. Распачынаецца яна ад распальвання агню. Ад гэтага агня запальваецца Пасхал, які з'яўляецца сімвалам Хрыста.
Ад Пасхала вернікі запальваюць свае свечкі. Адбываецца аднаўленне абяцанняў Хросту.
Заканчваецца літургія радасным "Хрыстос Уваскрос! - Сапраўды Уваскрос!"
Адбываецца таксама працэсія вакол касцёла з фігурай Уваскрослага Хрыста.
Прачытай самастойна тэму 21 Уваскрасенне Хрыста і зрабі ў сшытку заданне 4 на ст.54.