У Рымскай Імперыі быў свой пантэон багоў. Першыя хрысціяне не згаджаліся на тое, каб складаць ахвяры гэтым багам. Таму яны лічыліся небяспечнымі. У 64 годзе адбыўся пажар у Рыме. Абвінавацілі ў ім хрысціянаў. З гэтага часу пачаліся асабліва жорсткія пераследванні хрысціянаў.
Адным з першых мучанікаў за веру быў св. Стэфан. Прачытай тэкст з Дзеяў Апосталаў Дз 6, 8-15 і Дз 7, 1-60. У гэтым тэксце знойдзеш інфармацыю, кім быў св. Стэфан, а таксама прачытаеш яго апошнюю прамову і апісанне таго, як ён загінуў.
У наш час таксама ёсць людзі, якія гінуць за веру. Усць краіны, у якіх нельга свабодна вызнаваць сваю веру ў Езуса Хрыста. Паглядзі кароткі фільм пра пераслед хрысціянаў у Паўночнай Карэі.
прачытай тэму 26 у падручніку
разгадай крыжаванку 26 на ст. 87 у сшытку
памаліся за хрысціянаў, якіх пераследуюць за веру