Сёння разгледзім Эўхарыстычную Літургію і Абрады заканчэння.
Эўхарыстычная Літургія пачынаецца з прыгатавання дароў. Іх могуць прынесці праз увесь касцёл. Могуць таксама гэта зрабіць міністранты каля алтара. Для Эўхарыстыі патрэбны хлеб, віно і вада.
Святар падымае хлеб і віно і вымаўляе малітву падзякі. Просіць таксама, каб гэтыя дары сталі для нас ежай і піццём для жыцця вечнага. Звычайна святар вымаўляе гэтыя словы ціха, мы ў гэты час спяваем.
Добра ў гэты момант успомніць, з якой інтэнцыяй ты прыйшоў на Імшу. Мы далучаемся да Ахвяры Хрыста. Можам у сваіх думках сваю ахвяру таксама пакласці на алтар. По праз хвіліну святар ужо ўголас будзе прасіць Бога прыняць гэтую ахвяру:
Пасля пачынаецца Эўхарыстычная малітва. Памятаеш, што слова "Эўхарыстыя" - абазначае "падзяка"? Мы дзякуем Богу за ўсё, а асабліва за Ахвяру Езуса.
Мы дзякуем Богу і Яго праслаўляем разам з усім Касцёлам, з анёламі і святымі.
Перамяненне хлеба і віна ў Цела і Кроў Хрыста адбываецца не таму, што святар мае такую сілу. Гэтае перамяненне здзяйсняе Дух Святы. Таму святар вымаўляе над дарамі наступную малітву:
У гэты момант мы становімся на калені і ўважліва глядзім на алтар. Тое, што там будзе адбывацца - самы вялікі цуд у свеце! Мы ўжо з вамі казалі пра тое, што святар вымаўляе словы, якія сказаў Езус падчас Апошняй вячэры. Называем гэты момант Кансэкрацыяй. Пасля гэтых слоў святар падымае і паказвае нам Цела Хрыста, а пасля Яго Кроў. Таму ў гэты момант варта паглядзець на свайго Бога. Можаш Яму ў гэты момант падзякаваць за дар Эўхарыстыі, праславіць Яго, можаш проста на Яго глядзець.
Пасля Кансэкрацыі на алтары ўжо сапраўднае Цела і Кроў Хрыста. Зараз разам будзем паўтараць малітву, якой нас навучыў сам Езус - Ойча наш. Святар вымаўляе гэтую малітву з раскладзенымі рукамі, ён збірае ўсе нашыя малітвы, просіць Бога за кожнага з нас, у нашых інтэнцыях.
Пасля гэтай супольнай малітвы мы пераказваем адзін аднаму знак супакою. Што гэта абазначае? Што мы хочам жыць у спакоі і ўзаемнай любові з тымі, хто побач з намі. Гэта час, каб прабачыць адзін аднаго, час каб папрасіць прабачэння.
І вось наступае момант, калі мы прымаем Цела Хрыста. Сам Езус хоча пасяліцца ў нашым сэрцы. Перад святой Камуніяй прасі Духа Святога, каб Ён падрыхтаваў тваё сэрца.
Пасля святой Камуніі падзякуй Езусу, паразмаўляй з Ім. Можаш зараз Яму сказаць усё што хочаш. Гэта вельмі важны момант. Гэта момант, калі Бог пасяляецца ў тваім сэрцы. Ён - самы важны госць твайго сэрца. Каб цябе нічога не адцягвала цябе ад гэтай размовы з Езусам, можаш заплюшчыць вочы.
Пасля святой Камуніі і спецыяльнай малітвы пачынаюцца абрады заканчэння. Тут часта чуеце якія-небудзь кароткія аб'явы.
У канцы святой Імшы святар нас благаслаўляе. У Імя Айца, і Сына, і Духа Святога.
Святар пасылае нас у супакоі Хрыста. З гэтага моманту мы павінны несці тое, што атрымалі ў святой Імшы, да нашых сяброў, у нашыя сем'і.
Мы - апосталы Хрыста, мы - жывыя Манстранцыі. Бог жыве ў нашых сэрцах. І гэта павінны бачыць іншыя людзі, якія з намі сустракаюцца.
Дзякуй табе за ўвагу!
Жадаю добра правесці канікулы. Дома абавязкова памятай пра малітву, святую Імшу і рахунак сумлення (раз на тыдзень). Да сустрэчы восенню. Добра падрыхтуй сваё сэрца да сустрэчы з Езусам у першай святой Камуніі.
А на заканчэнне - песня!