Падчас гісторыі выбранага народа Бог пасылаў да людзей прарокаў - людзей, якія абвяшчалі Божае Слова, заклікалі да навяртання. Сёння мы крыху больш даведаемся пра прарока Ісаю. Уважліва паглядзі фільмік.
Тады я пачуў голас Пана, які казаў: Каго Мне паслаць? Хто пойдзе дзеля нас?
Ісая адказаў на заклік Бога. Сёння Бог кліча таксама і нас. Кліча хлопцаў і дзяўчат, даручае ім спецыяльную місію: просіць, каб дапамаглі Яму любіць людзей.
Прашу цябе ў гэтым тыдні асабліва маліцца аб тым, каб знайшліся адважныя маладыя людзі, якія б адказалі на голас Пана Бога: "Вось я, пашлі мяне". Каб знайшліся маладыя людзі, якія б пайшлі ў семінарыі і манастыры, якія б паехалі на місіі ў розныя краіны свету.
У прарока Ісаі ёсць некалькі прароцтваў. Зараз трэба будзе папрацаваць з Бібліяй.
Адкажы на пытанні:
1) прачытай тэму 23 у падручніку
2) выканай заданні 1, 4, 5
3) памаліся аб новых пакліканнях да святарства, манаскага і місійнага жыцця з нашай парафіі.