Хвала Хрысту! Пачнём з кароткага рахунку сумлення.
Чытай пытанні, адказвай на іх у сваім сэрцы. Калі адкажаш на пытанне,
націсні на стрэлку ўправа, каб убачыць наступнае.
Малайчына! Калі адказаў сабе на ўсе пытанні, можаш запісаць сённяшнюю дату ў сваім рахунку сумлення.
Мы ўжо прайшлі тры ўмовы добрай Споведзі:
1) рахунак сумлення,
2) жаль за грахі,
3) цвёрдае пастанаўленне выправіцца (дарэчы, ці атрымалася ў цябе выканаць сваю пастанову?).
Сёння пераходзім да чацвёртай умовы: да шчырай Споведзі.
Памятаеш, што Споведзь (Сакрамэнт Пакаяння) яднае нас зноў з Богам?
Пан Езус, які памёр за нас на Крыжы, вельмі хоча прабачаць нам нашыя грахі. Але мы павінны прасіць аб прабачэнні.
Ніжэй ты ўбачыш кароткі фільмік, які расказвае пра Сакрамэнт Пакаяння. Паглядзі ўважліва.
Ітак.
Ты даведаўся, што Сакрамэнт Пакаяння адбываецца праз паслугу святароў, бо Езус даў такое заданне сваім апосталам.
Сакрамэнт Пакаяння:
ачышчае
лечыць
узмацняе
ад імя Хрыста адпускае нам грахі
вучыць нас, як стаць лепшымі
Таксама святар не можа нікому расказаць пра тое, што кажам на Споведзі. Гэта называецца Таямніцай Споведзі.
Таму не трэба баяцца расказаць пра свае грахі, нельга затойваць які-небудзь грэх. Калі раптам мы забудзем расказаць пра які-небудзь грэх, то трэба пра яго сказаць у наступнай Споведзі. Расказваем пра свае грахі(!), а не пра грахі сябра ці сяброўкі.
Прачытай у падручніку тэму 32.
Выканай заданні 1-3 з гэтай тэмы.
Вывучы формулу Споведзі на старонцы 135 (або з прэзентацыі вышэй).