Сёння мы пачнём шукаць скарбы. Падумай і напішы ў сшытку 5 асацыяцый са словам "скарб". Што можа быць скарбам?
Малайчына! Спадзяюся, што ты заўважыў, што скарбы бываюць розныя. Можа гэта быць і золата, каштоўнасці матэрыяльныя, але самым вялікім скарбам з'яўляецца любоў. Скарбы матэрыяльныя могуць скончыцца, сапсавацца, а любоў - скраб вечны.
Добра, ведаеш ужо, якія бываюць скарбы. А зараз даведаешся, якімі рысамі характару павінен валодаць чалавек, які шукае скрабы. Размясці рысы характару так, каб тыя, якія табе здаюцца найбольш важнымі, былі на першым месцы, а найменш важныя - на апошнім.
Супер! Дзякуй. А зараза - трэба даведацца, як выглядае нашая мапа. З якіх частак складаецца краіна, па якой мы будзем падарожнічаць. Для гэтага трэба выканаць наступнае заданне.
Вось ты і даведаўся, як называюцца нашыя 4 часткі мапы. Думаю, што ты ўжо здагадаўся, што краіна, па якой будзем падарожнічаць - гэта Святая Імша. А часткі мапы - гэта часткі Імшы. Для паўтарэння матэрыялу адкрый наступны дакумент і прачытай абавязкова тое, што там напісана. Можаш таксама яго выдрукаваць і размаляваць мапу. Поспехаў!
вывучы назвы частак Святой Імшы.