Апісанне валасцей Чэрыкаўскага павета

Брацькавіцкая воласць. Населеных месц 60: 20 вёсак, 2 сялы, 3 хутары, 11 пасёлкаў, 11 аколіц, 13 фльваркаў. У воласць уваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Брацькавіцкае, Калодзезскае, Какойскае, Жалязніцкае, Шалухоўскае, Сасновіцкае 1-е, Сасновіцкае 2-е, Дубраўскае, Асоўскае, Лысаўскае, Студзянецкае, Савініцкае, Гразівецкае, Забачанскае, Наркінскае, Галачэўскае, Крываніўскае 1-е, Крываніўскае 2-е, Брацькавіцкае 2-е. Праваслаўныя цэрквы знаходзіліся ў Брацькавічах і Осаве, рымска – каталіцкі касцёл – у Блудзімлі. Вучылішчы Міністэрства народнай асветы і царкоўнапрыходскія (далей у тэксце - вучылішчы): у Брацькавічах, Савінічах, Гарадзешні, Скаліне, Жалязніцы. Школ граматы – дзве. У Брацькавічах знаходзілася лячэбніца. У воласці было тры запасныя хлебныя магазіны, чатыры казённыя вінныя лаўкі – у Брацькавічах, Какойску, Сасновіцы і Савінічах. Млыны былі размешчаны ў Брацькавічах, Шышкоўцы, Савінічах, Дубраўцы, Блудзімлі, Крывой Ніве, ак. Сасновіца і в. Сасновіца. У маёнтку Доўгі Лог знаходзіўся вінакурны завод.

Беліцкая воласць. Населеных месц 63: 2 сялы, 32 вёскі, 16 фальваркаў, 6 маёнткаў, 6 хутароў, аколіца. У воласць уваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Беліцкае, Няжкоўскае, Слабадское, Рабяткаўскае, Асінаўскае, Альхоўскае,Чарнасосенскае, Прыбярэжнае, Лыкінскае, Верхавецкае, Ратнаўскае, Касцюковіцкае, Вародзькаўскае 1-е, Вародзькаўскае 2-е, Асавецкае, Волкаўскае, Ракіцінскае, Забалоцкае, Баеўскае, Грабалаўскае, Петрынскае, Верамееўскае, Паходавіцкае, Каркаўшчынскае, Ляхаўскае. Праваслаўных цэркваў – 3: у Вярхоўцах, Вародзькаве, Забалоцці, рымска – каталіцкі касцёл у Вародзькаве. Вучылішчы знаходзіліся ў Беліцы, Няжкоўцы, Рабятках, Чорнай Сасне, Вярхоўцах, Вародзькаве, Забалоцці, Баеўцы, Верамейках. З лячэбных устаноў на тэрыторыі воласці быў толькі адзін прыёмны пакой у Беліцы. Працаваў адзін запасны хлебны магазін. Казённыя вінныя лаўкі знаходзіліся ў Беліцы, Вародзькаве, Паходавічах, млыны – у Беліцы, Рабятках, Вародзькаве, Ракіцінцы, Забалоцці, Баеўцы. У Беліцы працаваў дзягцярна – шкіпідарны завод.

Даўговіцкая воласць. Населеных месц 69: 40 вёсак, 4 сялы, 9 фальваркаў, 12 маёнткаў, 2 аколіцы, 2 хутары. У воласць уваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Старынкскае, Грозскае, Пячковіцкае, Есьманаўскае, Навасельскае, Лукініцкае, Кісялёўскае, Успольскае, Ходасаўскае 1-е, Ходасаўскае 2-е, Юшковіцкае, Цярэньскае, Кошскае, Шыркоўскае, Вальшчанскае, Басценавіцкае, Рудодзімскае, Мішнеўскае, Андраноўскае, Тышчанскае, Краткоўскае, Бяскоўскае, Даўговіцкае, Валымірскае, Бязводзіцкае. Праваслаўныя цэрквы і капліцы знаходзіліся ў Ходасаве, Басценавічах, Даўговічах, Валыміры і Бязводзічах. Школ граматы ў воласці было 5. Прыёмны пакой працаваў у Даўговічах. Існаваў адзін запасны хлебны магазін. У Басценавічах знаходзілася казённая вінная лаўка. Млыны працавалі ў Пячковічах, Ходасаве 1-м, Ходасаве 2-м, Юшковічах, Кошы, Рудодзіме, Кротках, Даўговічах, Валыміры.

Даўжанская воласць. Населеных месц 35: 4 сялы, 18 вёсак, 5 фальваркаў, 6 хутароў, маёнтак і паштовая станцыя. У воласць уваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Аляксандраўскае, Бярозаўскае, Гіжнёўскае, Гіжэнскае, Даўжанскае, Язёрскае, Журавельскае, Забалоцкае, Закрупецкае, Заглінскае, Ляцяжскае, Лобчанскае, Мірагашчанскае, Прыпёчынскае, Рагалінскае, Рынкоўскае, Сакалоўскае, Трасліўскае, Целяшоўскае, Усохскае. У Доўгім, Язёрах, Целяшах і Ляйягах знаходзіліся праваслаўныя цэрквы. Працавала 9 вучылішчаў: у Доўгім, Ляцягах, Сакалоўцы, Бярозаўцы, Гіжанцы, Рудні, Язёрах, Целяшах і Гіжні. Школ граматы – 2. У воласці не было лячэбных пунктаў. Працаваў адзін запасны хлебны магазін. Казённыя вінныя лаўкі знаходзіліся ў Доўгім, Гіжні і Бярозаўцы. Млыноў у воласці было 9: у Доўгім, Прыпёчыне, Сакалоўцы, Гіжанцы, Целяшах, Бярозаўцы. Прамысловых прадпрыемстваў – 2: вінакурны завод у Язёрах і кафельны завод у Аляксандраўцы. Па тэрыторыі воласці праходзіла шаша Масква – Варшава.

Дубровіцкая воласць. Населеных месц 61: мястэчка, 21 вёска, сяло, 14 хутароў, 5 маёнткаў, 4 старожкі, заезны дом, манастыр, 3 памесці, 8 дамоў, касцёл, народнае вучылішча. У воласць уваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Дубровіцкае, Барысавіцкае, Бароўскае, Ігнатаўскае, Жаркоўскае, Халмянскае, Чудзянскае, Высакабудскае, Вепрынскае, Яноўскае, Гронаўскае, Красовіцкае. У Дубровіцы і Красовічах знаходзіліся праваслаўныя цэрквы, у Івандоры – рымска – каталіцкі касцёл. Вучылішчы працавалі ў Дубровіцы, Барысавічах, Жарках, Халмах, Чудзянах, Высокай Будзе, Вепрыне, Красовічах. Таксама ў воласці знаходзіліся дзве школы граматы, у Дубровіцы – лячэбніца. Запасных хлебных магазінаў было 2. Казённыя вінныя лаўкі працавалі ў Дубровіцы, Вепрыне, Красовічах. Млыны знаходзіліся ў Дубровіцы, Барысавічах, Баровай, Жарках, Чудзянах, Вепрыне, Яноўцы, Красовічах.

Камаровіцкая воласць. Населеных месц 70: 3 сялы, 24 вёскі, 26 хутароў, 8 маёнткаў, 6 фальваркаў, 2 памесці, паштовая станцыя. У воласць уваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Камаровіцкае, Халоблінскае, Бліжнерэчыцкае, Дальнерэчыцкае, Волчанскае, Гойкаўскае, Вудажскае, Вохарскае, Вусцеўскае, Зорскае, Гліньскае, Балванаўскае, Лушчэеўскае, Юркаўскае, Прусінскае, Батвінаўскае, Сечыхскае, Горкаўскае, Губіншчынскае. Праваслаўныя цэрквы знаходзіліся ў Камаровічах, Волчасе і Батвінаўцы, вучылішчы – у Камаровічах, Бляжняй Рэчыцы, Волчасе, Вудазе, Вохары, Вусці, Зорах, Гліні, Лушчэеўцы, Прусіне, Батвінаўцы, Губіншчыне, Дальняй Рэчыцы. Школ граматы ў воласці было 6. Фельчарскі пункт знаходзіўся ў Камаровічах. Працаваў адзін запасны хлебны магазін. Казённыя вінныя лаўкі знаходзіліся ў Камаровічах, Дальняй Рэчыцы і Губіншчыне. Млыны працавалі ў Камаровічах, Вусці, Лушчэеўцы, Юркаўцы і Губіншчыне.З прамысловых прадпрыемстваў у воласці былі вінакурныя заводы ў наступных населеных пунктах: у Міхліне, Вусці, Лушчэеўцы і Халобліне. Праз воласць праходзіла шаша Масква – Варшава.

Краснапольская воласць. Населеных месц 37: 20 вёсак, сяло, 7 фальваркаў, мястэчка, пасёлак, 6 хутароў, заезны дом. У воласць ўваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Бярдзіцкае, Гарадзецкае, Князеўскае, Клясінскае, Лютнянскае, Маластоўскае, Пачапоўскае, Раманькоўскае, Сенска – заводскае, Трубільнянскае, Тур’еўскае, Траўнінскае, Хутароўскае, Халмянскае, Ясянкоўскае. Праваслаўныя цэрквы былі ў Краснаполлі і Маластоўцы. У Краснаполлі таксама знаходзілася яўрэйская сінагога і малітоўныя школы. Вучылішчы працавалі ў Маластоўцы, Почапах, Лютні, Тур’і, Вялікіх Хутарах, Краснаполлі. Школ граматы ў воласці было дзве, запасных хлебных магазінаў – таксама два. У Краснаполлі і Почапах працавалі казённыя вінныя лаўкі. Млыны знаходзіліся ў наступных населеных пунктах: у Гарадзецку, Князеўцы, Клясіне, Почапах, Раманьках, Трубільне, Тур’і, Траўне, Вялікіх Хутарах, Халмах, Ясенцы, Маластоўцы і Мар’інскай ферме. У маёнтку Елізавеціна працаваў вінакурны завод.

Крычаўская воласць. Населеных месц 34: мястэчка, сяло, 12 вёсак, выселак, 2 маёнткі, 3 заезных дамы, 4 фальваркі, 9 аколіц, адна шашэйная будка. У воласці было 13 сельскіх таварыстваў: Крычаўскае, Варонеўскае, Галушнёўскае, Бельскае, Свінянскае 1-е, Свінянскае 2-е, Гарбацкае, Камароўскае, Замсовіцкае, Касцюшковіцкае, Хацілавіцкае, Сакольніцкае, Новасакольніцкае. Праваслаўныя цэрквызнаходзіліся ў Крычаве і Залесавічах; рымска – каталіцкі касцёл – у Крычаве, там жа былі яўрэйская сінагога і малітоўныя школы. Вучылішчы працавалі ў Крычаве, Хацілавічах, Залесавічах, Камароўцы, Гарбатцы, Белі, Свіной, Сакольнічах і Макоўі. Акрамя гэтага, у воласці было дзве школы граматы. З лячэбных устаноў у воласці быў толькі прыёмны пакой у Крычаве. Запасных хлебных магазінаў было 3. Казённыя вінныя лаўкі працавалі ў Крычаве і Камароўцы. Млыны былі ў Крычаве, Вароневе, Камароўцы, Макоўі. У Крычаве знаходзіўся мылаварны і 4 гарбарныя заводы. Праз воласць праходзіла Маскоўска – Варшаўская шаша.

Лабанаўская воласць. Населеных месц 28: 15 вёсак, 3 хутары, сяло, 5 маёнткаў, 3 вадзяныя млыны, паштовае аддзяленне. У воласць уваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Тур’еўскае, Ржавецкае, Вербежскае, Шароеўскае, Лабанаўскае, Дашкоўскае, Наркоўскае, Шчацінскае, Дубраўскае, Ялоўскае, Касарское, Забачэўскае. Была адна праваслаўная царква – у Лабанаўцы. Вучылішчаў працавала 6: у Лабанаўцы, Нарках, Шароеўцы, Любанах, Касарах, Шчацінцы; школ граматы – адна. У Лабанаўцы знаходзіўся прыёмны пакой. Запасных хлебных магазінаў у воласці было два. У Лабанаўцы працавала казённая вінная лаўка. Млыны былі ў Забачаве, Рэкце, Жытневе, Юдаўцы, Тур’і, Нарках, Лабанаўцы, Шароеўцы, Васькоўцы. Фабрык і заводаў у воласці не было.

Маляцінская воласць. Населеных месц 64: мястэчка, 5 сёл, 30 вёсак, 3 аколіцы, пасёлак, 7 маёнткаў, 10 фальваркаў, хутар, 5 засценкаў, слабада. У воласць уваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Ананіцкае, Антонаўскае, Бельскае 1-е, Бельскае 2-е, Беразуйкаўскае, Беражысцянскае, Валаўніцкае 1-е, Валаўніцкае 2-е, Глупецкае 1-е, Глупецкае 2-е, Дабранскае, Ермакоўскае, Залачэўскае, Кашанскае, Лабковіцкае, Лута – Брадкоўскае, Лапацінскае, Маляцінскае, Мышковіцкае, Паўловіцкае, Палоніцкае, Сарачынскае, Сялецкае, Старасельскае, Целяткоўскае, Шчарбацкае. Праваслаўныя цэрквы і капліцы знаходзіліся ў Маляцічах, Добрым, Паланіцы, Кашанах, Белі 1-й, Ануфрыеве. Яўрэйская сінагога была ў Маляцічах. Вучылішчы працавалі ў Маляцічах, Кашанах, Ануфрыеве, Добрым, Лабковічах, Белі 1-й, Паланіцы, Сяльцы, Глупіках 2-х. Працавала адна школа граматы. У Маляцічах знаходзіўся прыёмны пакой. У воласці было два запасныя хлебныя магазіны. Казённыя вінныя лаўкі знаходзіліся ў Маляцічах, Добрым і Ануфрыеве. Млыны працавалі ў Маляцічах, Залачове, Добрым, Мышковічах, Бальшах, Ануфрыеве, Глупіках, в Белі, с. Белі.

Мхініцкая воласць. Населеных месц 29: 11 вёсак, 3 сялы, валасная ўправа, 4 фальваркі, 5 маёнткаў, аколіца, 4 хутары. У воласць ўваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Мхніцкае, Сабалеўскае, Выдранскае, Горкаўскае, Аўчынскае, Жураўскае, Старабудскае, Буглаеўскае, Арцяхоўскае, Свярбілаўскае, Драгамілаўскае, Мар’інабудскае, Гатавецкае, Дуброўскае. Праваслаўныя цэрквы знаходзіліся ў Мхінічах, Сабалях і Выдранцы. Вучылішчы працавалі ў Мхнічах, Выдранцы, Сабалях, Горках. Школ граматы было тры. У Выдранцы працавала сельская лячэбніца. У воласці быў адзін запасны хлебны магазін. Казённыя вінныя лаўкі знаходзіліся ў Мхінічах, Выдранцы і Горках. Млыны працавалі ў Мхінічах, Гатоўцах, Горках, Свярбілаўцы, Завадзе, Глыбаве, Аўчынцы, Выдранцы. На тэрыторыі воласці знаходзіліся піваварны і вінакурны заводы ў Выдранцы, вінакурны завод у Завадзе.

Наваельнінская воласць. Населеных месц 43: 16 вёсак, 3 сялы, 15 хутароў, 4 маёнткі, 5 фальваркаў. У воласць уваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Наваельнінскае, Асоўскае, Раўнішчанскае, Беразянскае, Кляпінскае, Валынцаўскае, Якушоўскае, Драгоцінскае, Крывеліцкае, Кармянскае, Усцінавіцкае, Казельскабудскае. На тэрыторыі воласці праваслаўныя цэрквы знаходзіліся ў Новай Ельні, Драгоціне, Кляпіне, вучылішчы – у Новай Ельні, Вялікім Осаве, Кляпіне, Папаратках, Крывеліцку, Казельскай Будзе. Школ граматы было 13. Лячэбная ўстанова ў воласці была адна і знаходзілася ў Новай Ельні. Запасны хлебный магазін быў адзін. Казённыя вінныя лаўкі працавалі ў Новай Ельні і Кляпіне. Млыны знаходзіліся ў Новай Ельні, Кляпіне, Прудку, Якушоўцы, Крывеліцку.

Палужская воласць. Населеных месц 62: 3 сялы, 18 вёсак, 3 маёнткі, 5 фальваркаў, 33 хутары. У воласць уваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Палужскае 1-е, Брылёўскае, Малюшынскае, Грыбоўскае, Гніліцкае, Стайкоўскае, Бірулінскае, Гораўскае, Галузаўскае, Дзярноўскае, Горанскае, Палужскае 2-е, Горнаўскае, Жамеж’еўскае, Гарэзінскае, Зябеньскае, Галаўчынскае, Ляшчэнскае. Праваслаўных цэркваў у воласці – 4: у Палужы, Горах, Гарэзне, Галоўчыцах. Вучылішчы знаходзіліся ў наступных населеных пунктах: у Палужы, Малюшыне, Грыбах, Гніліцы, Бірулях, Горне, Горанцы, Зябіне, Галоўчыцах. У Палужы знаходзіўся санітарна – фельчарскі ўчастак. У воласці быў адзін запасны хлебны магазін. У Палужы і Горне працавалі казённыя вінныя лаўкі. Млыны мелі ўсе сельскія таварыствы, усяго ў воласці іх было 28. У Горанцы быў вінакурны завод, цагельны завод знаходзіўся ў Галузах, у маёнтку Горы – вінакурны і цагельны заводы.

Самацеевіцкая воласць. Населеных месц 37: мястэчка, 2 сялы, 17 вёсак, 4 хутары, 5 маёнткаў, 8 фальваркаў. У воласць ўваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Самацеевіцкае, Папаратнянскае, Курбакскае, Відуіцкае, Сініцкае, Яноўскае, Казельскабудскае 1-е, Казельскабудскае 2-е, Казельскае, Рудапольскае, Рвенскае, Кляткоўскае, Клеявіцкае, Прудкоўскае, Кісялёўскае 1-е, Кісялёўскае 2-е, Хоцімскае

1-е, Хоцімскае 2-е, Зелянковіцкае. У Самацеевічах і Сілічах знаходзіліся праваслаўныя цэрквы. Рымска – каталіцкі касцёл – у маёнтку Гайдукоўка. У Самацеевічах – яўрэйская сінагога. Вучылішчы працавалі ў Самацеевічах, Сілічах, Курбаках, Відунцах, Хоцімску, Казельскай Будзе, Кісялёўцы, Клеявічах і Зелянковічах. У Самацеевічах працаваў фельчарскі пункт. У воласці быў адзін запасны хлебны магазін. Казённыя вінныя лаўкі працавалі ў Самацеевічах, Сілічах і Курбаках. Млыны знаходзіліся ў наступных населеных пунктах: у Прудку, Кісялёўцы, Самацеевічах, Зелянковічах, Папаратнай, Курбаках, Відуйцах, с. Сілічы, маёнтку Сілічы, Яноўцы, Казельскай Будзе, Рвенску і Казеллі. З прамысловых прадпрыемстваў на тэрыторыі воласці былі: кардонная фабрыка “Марына” ў Хоцімску і вінакурны завод у маёнтку Гайдукоўка.

Старынская воласць. Населеных месц 24: сяло, 14 вёсак, 5 фальваркаў, 4 хутары. У воласць уваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Бакунавіцкае, Дубнаўскае, Старакаменскае, Навакаменскае, Кліноўскае, Крамянскае, Старынскае, Ушакоўскае, Вялікашышкаўскае, Нямілінскае, Хрыстафораўскае, Старынскадваравое. Праваслаўная царква знаходзілася ў Старынках. Вучылішчаў у воласці было 4: у Бакунавічах, Крамянцы, Старынках і Нікольску. Школ граматы – 8. Запасных хлебных магазінаў – 2. У Старынцы была адзіная ў воласці казённая вінная лаўка. Таксама адзіны млын знаходзіўся ва Ушаках.

Студзянецкая воласць. Населеных месц 21: 3 сялы, 11 вёсак, 6 фальваркаў, мястэчка. У воласць уваходзілі наступныя таварыствы: Бароўскае, Беладубоўскае, Вётухнаўскае, Гібальскае, Кубраковіцкае, Дзеражанскае, Дубецкае, Касцюковіцкае, Красніцкае, Мялокаўскае, Негінскае, Студзянецкае. Праваслаўныя цэрквы знаходзіліся ў Студзянцы, Белай Дуброве, Дзяражне, Касцюковічах. Яўрэйская сінагога знаходзілася ў Студзянцы. Вучыліўчы працавалі ў Студзянцы, Белай Дуброве, Бароўцы, Касцюковічах, Дзяражне, Вётухне, Гарбовічах, Негіне. Лячэбная ўстанова была ў Студзянцы. У воласці былі два запасныя хлебныя магазіны і дзве казённыя вінныя лаўкі – у Студзянцы і Дзяражне. Млыны знаходзіліся ў Студзянцы, Белай Дуброве, Дзяражне, Бароўцы, Вётухне.