НАШЧАДКІ РАДЗІМА

З даўніх часоў землі сучаснага Чэрыкаўскага раёна засялялі прадстаўнікі аднаго са славянскіх плямён – радзімічы. Зместкі аб іх змяшчаюцца ўжо на першых старонках летапісу Нестара “Радимичи и Вятичи из Польши. Было два брата в Польше: Радим и Вятка. Когда они пришли (в Русь), то Радим поселился на Соже и потомки его прозвались радимичами”. Яны займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, паляўніцтвам, бортніцтвам. З летапісу мы даведваемся, што яны на язычаскіх “д’ябальскіх гульбішчах” танцавалі і спявалі, кралі сабе жонак, якіх мелі па дзве – тры. Жанчыны радзімічаў карысталіся скроневымі кольцамі складанага абрысу з сямю вузкімі выступамі розныхпамераў унізе. Такія ўпрыгожанні называюцца сяміпрамянёвымі, і яны з’яўляюцца характэрнай племянной адзнакай радзімічаў. Калі хто – небудзь паміраў, наладжвалі трызну, потым спальвалі нябожчыка на вогнішчы, попел збіралі ў невялікую пасудзіну – гаршчок і ставілі “на столле на путех”, што значыць на кургане ля дарогі. Пазней гэты звычай адышоў. Памёршых сталі хаваць у курганах, кладучы іх на грунт галавой на захад.

Узроўнем эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця радзімічы не адрозніваліся ад сваіх суседзяў. У сярэдзіне ІХ ст. яны выплачвалі даніну Хазарскаму каганату, а з 885 г. – Кіеўскаму князю. “В 6393 году (от сотворения мира) послал Олег к радимичам спросить: кому дают дань. Они отвечали: Хозарам. От Олега последовал ответ: не давайте Хозарам, а мне платите. И стали Радимичи вносить (ему) по шелягу, как Хозарам давали”. На думку вядомага гісторыка М. Ермаловіча, ідылічнасць гэтай гісторыі абверг пазнейшых факт непакорнасці радзімічаў: трэба думаць, што не толькі ў 984 г. (аб гэтым будзе гаворка пазней), але і ў 885 г. не адбылося без гвалту і крыві. Вядома, што ў складзе войска Кіеўскага князя Алега радзімічы прымалі ўдзел у паходзе на Царград у 907 г. “Пошел Олег (войною) на грецию… взяв и Кривичей, и Север, и Древлян, и Радимичей… и опустошил окрестности города, разрушив много домов и сжегси церкви. И возвратился в Киев, добыв золота, дорогих тканей, овощей, вина и разных красивых вещей”.

У 944 г. адбыўся паход на Візантыю кіеўскага князя Ігара. Як сцвярджае М.Ермаловіч, радзімічы ў гэтым паходзе ўжо не ўдельнічалі. Гэта дае падставу думаць, што дзесьці ў прамежку 911 – 944 гг. яны адкалоліся ад Кіева.

Асаблівую цікавасць складае паведамленне летапісу пад 984 г. У гэтым годзе радзімічы былі поўнасцю ўмацаваны ў складзе Кіеўскай Русі. “Пошел Владимир (войною) на Радимичей. Был у него воевода (по прозванию) Волчий Хвост. Владимир послал этого Воеводу вперед и тот встретил и победил Радимичей на р. Пищане. От этого Русские посмеиваются над Радимичами, говоря Пищанцы от волчьего хвоста бегают. Радимичи платят дань Руси и доставляют в Киев”.

Розныя даследчыкі па – рознаму адносіліся да гэтай падзеі. Адны бачылі ў ёй карную экспедыцыю супраць радзімічаў, якія паўсталі ці адклаліся, другія – сутычку Уладзіміра і яго дружыннікаў у час збору даніны, трэція лічылі, што гэта падзея перанесена з часоў Алега, а чацвёртыя наогул прымалі яе за легенду, створаную для тлумачэння народнай прымаўкі. Як сцвярджае М. Ермаловіч, паход Уладзіміра ў 984 г. трэба лічыць заваёўчымпаходам з мэтай вярнуць радзімічаў пад уладу Кіева. Гэта пацвярджаецца і тым, што сутычка адбылася на рацэ Пяшчане (правым прытоку Проні), якая была рубяжом радзіміцкіх паселішчаў, і таму натуральна, што радзімічы менавіта тут сустрэлі праціўніка. Паўторнае заваяванне радзімічаў апроч даніны давала Кіеву яшчэ адну эканамічную выгоду. Справа ў тым, што тэрыторыя радзімічаў, як і сумежных з ёю раёнаў, была багатая балотнымі рудамі, нават рака Пяшчана мела другую назву – Рудніца. Са шматлікіх радзіміцкіх балотаў здабываўся сырэц для выпрацоўкі металу. Калі гэтая рака не страціла свайго прамысловага значэння яшчэ на рубяжы XVIII – XIX ст., то няцяжка ўявіць, як яна цанілася ў канцы Х ст. Не можа быць сумнення, што авалоданне радзіміцкімі руднымі багаццямі было адной з важнейшых мэт пакарання радзімічаў Уладзімірам. Нездарма ж таму Воўчы Хвост найперш накіраваўся на Пяшчану, асабліва багатую рудамі, і нездарма ж радзімічы тут сканцэнтравалі сваю абарону: тут знаходзілася іх найбольшае багацце.

У Х – ХІ ст. у радзімічаў меліся невялікія гарады: Прапошаск, Гомій, Чачурск. Гэта былі маленькія крэпасці – “цвердзі”, у якіх абаранялася мясцовае насельніцтва ў час міжусобіц і войн.

Сталіцай у радзімічаў, на думку некаторых гісторыкаў, была Радомля. Так, напрыклад, у кнізе “Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен” А.Турчыновіч піша: “Только одно название нынешнего местечка Чериковского уезда Радомля напоминает Радимичей, у которых быть может он был столицею”.

Апошні раз радзімічы ўпамінаюцца ў летапісу пад 1169 год.