ЯКІМ ЁН БЫЎ - ПАВЕТ ЧЭРЫКАЎСКІ?

Карта Чэрыкаўскага павета:
--- граніца павета; _____ граніца воласці

Каб больш поўна пазнаць гісторыю Чэрыкаўскага раёна, нельга выпусціць з-пад увагі тое, што на працягу стагоддзяў (з канца XVII ст. па 1924 год) на гэтай тэрыторыі існаваў аднайменны павет, які па плошчы быў значна большым, чым сённяшні раён. Ён уключаў некаторыя землі цяперашніх Краснапольскага, Крычаўскага, Клімавіцкага, Мсціслаўскага і Слаўгарадскага раёнаў. У павет уваходзілі 16 валасцей, 6 мястэчак, цэнтр кіравання якімі знаходзіўся ў Чэрыкаве. З прыведзеных ніжэй артыкулаў і статыстычных даных чытач даведваецца аб колькасці насельніцтва ў валасцях і аб існаваўшых там сельскіх таварыствах, наяўнасці ў вёсках і пасёлках лячэбніц і крам, млыноў і школ. Есць тут і скупыя звесткі пра мястэчкі, што тады мелі дачыненне да Чэрыкаўскага павета, а зараз знаходзяцца ў розных раёнах, і аб іх гісторыі больш поўна можна даведацца з кніг “Памяць” Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага раёнаў. Гораду Чэрыкаву прысвечаны асобны артыкул, які дапаўняюць упаміны старажылаў.

Статыстычны агляд валасцей павета канца ХІХ ст.