У цяперашні час у Чэрыкаўскім раёне вядзецца праца па стварэнню электроннай базы дадзеных "Кніга Памяць. Чэрыкаўскі раён".

Праект рэалізуецца ў мэтах захавання гістарычнай памяці, процідзеяння спробам фальсіфікацыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фарміравання ў грамадзян высокай патрыятычнай свядомасці, павышэння даступнасці да звестак аб важных гістарычных падзеях і гісторыка-культурнай спадчыне Чэрыкаўскага раёна. База дадзеных будзе ўключаць як звесткі, прадстаўленыя ў друкаванай версіі навукова-папулярнага выдання «Памяць. Чэрыкаўскі раён», так і новыя дадзеныя аб нашым раёне.