У 1922 годзе ў былым маёнтку Завалочыцы быў створаны першы ў раёне саўгас. Па некаторых звестках, у адным будынку з канторай саўгаса размяшчалася і школа, адчыненая ў 1924 годзе. Асобны будынак пачатковая школа займела ў 1932 годзе. З 1950 года школа ўжо стала сямігадовай, яна размяшчалася каля сажалкі, насупраць канторы саўгаса "Завалочыцы". Дырэктарам быў Сцяпан Васільевіч Сяргейчык.
У 1954 годзе дырэктарам школы стаў Міхаіл Аляксандравіч Храпко. Ён кіраваў установай 35 гадоў. Доўгі час побач плённа працаваў яго намеснік Уладзімір Іванавіч Атліванчык.
Вядома, многае не адпавядала патрабаванням навучання ў драўлянай школе. І 1966 год – знамянальны. Быў пабудаваны новы, цагляны, будынак школы, якая атрымала статус сярэдняй. У той час настаўнікамі працавалі сёстры Ніна і Марыя Окрут, Марыя Лук’янаўна Пятроўская, Кацярына Рыгораўна Нікалайчык, Ганна Іванаўна Мікульская, Зінаіда Фёдараўна Нікалайчык, Станіслаў Іосіфавіч Жалкоўскі, Дзмітрый Барысавіч Леванькоў, Міхаіл Сямёнавіч Мігас, Уладзімір Мікалаевіч Жарнаклёў, Зінаіда Фёдараўна Кузьмянкова, Іван Васілевіч Белавушка. Пазней у школьны калектыў уліліся новыя настаўнікі: Ніна Іванаўна Ермаліцкая, Міхаіл Філіпавіч (фізік) і Ганна Емяльянаўна (настаўніца пачатковых класаў) Цыганковы, матэматыкі Мікалай Філіпавіч Цыганкоў і Анастасія Кузьмінічна Афанасенка (у 1969 годзе ёй было пpысвоена званне заслужанай настаўніцы БССР). У школе працавалі таксама ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Паўлавіч Осін і Сцяпан Васільевіч Сяргейчык.
У 1970-я ў калектыў прыйшлі маладыя спецыялісты – фізрук Алег Барысавіч Карпачоў, хімік-біёлаг Валянціна Аляксандраўна Шаўрук, гісторык Зінаіда Сцяпанаўна Дарошка, Ірына Аляксандраўна Жаркевіч.
Многія з настаўнікаў Завалочыцкай школы самі з’яўляюцца яе выпускнікамі: Наталля Міхайлаўна Шылава, Аляксандр Пятровіч Курс, Вольга Віктараўна Курс, Таццяна Міхайлаўна Герман, Людміла Леанідаўна Дзяшчэня.
У 1989 годзе дырэктарам школы стаў Аляксандр Пятровіч Курс, ён узначальваў настаўніцкі калектыў на працягу 11 гадоў. З 2000 года Завалочыцкую школу ўзначальвае Наталля Міхайлаўна Шылава.
У 1988 годзе была зачынена Гарадокская школа, у 1991-м — Сіманавіцкая, у 2017-м — Макавіцкая, і вучні, якія наведвалі гэтыя ўстановы, пераходзілі вучыцца ў Завалочыцы. Школа некалькі разоў рэарганізоўвалася і мяняла назву. З 2006 года школа атрымала назву "Установа адукацыі "Завалочыцкі навучальна-педагагічны комплекс "дзіцячы сад – сярэдняя школа". У 2008 годдзе школа рэарганізавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі "Завалочыцкі навучальна-педагагічны комплекс "Дзіцячы сад – сярэдняя школа". У 2011 годдзе школа перайменава ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі "Завалочыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.
З 1967 года з залатымі або сярэбранымі медалямі Завалочыцкую школу скончылі 53 выпускнікі. На працягу свайго існавання школа выпусціла шмат вядомых людзей, сярод іх куцюр’е Уладзімір Анатольевіч Зубец, кандыдат фізіка-матэматычных навук Галіна Андрэеўна Шамак, Уладзімір Уладзіміравіч Рынг.