Нарадзіўся 24 лютага 1924 г. у в. Заполле Завалочыцкага сельсавета. Закончыў Гарадоцкую сярэднюю школу, Мінскі юрыдычны інстытут (1953), аспірантуру. У Вялікую Айчынную вайну з верасня 1942 г. да ліпеня 1944 г. у партызанскім атрадзе імя Дзяржынскага 161-й брыгады імя Катоўскага. Разведчык. Удзельнік баёў за вызваленне Варшавы, штурму Берліна. Узнагароджан ордэнам Айчыннай вайны 1-ай ступені, 18 медалямі. Да 1949 г.служыў у Савецкай Арміі, быў паранены. З 1949 г. працаваў у органах МУС БССР. У 1953 скончыў Мінскі юрыдычны інстытут. У 1962-1966 гг. –аспірант Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1966 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: "Патрабаванні ўсебаковасці, паўнаты і аб’ектыўнасці на папярэднім следстве". Доктарскую дысертацыю абараніў на тэму, якая мае грыф: "Для службовага карыстання". У 1954-1967 гг. выкладаў у Магілёўскай спецшколе транспартнай міліцыі. З 1967 г. па 1987 г. – выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры спецыяльных дысцыплін у Мінскай вышэйшай школе міліцыі МУС БССР. У 1987-1996 гг. працаваў у Горкаўскай вышэйшай школе МУС Расіі (цяпер – Ніжагародскай Акадэміі МУС Расіі), прафесар кафедры крыміналістыкі. Доктар юрыдычных навук (1984), прафесар (1986). Працаваў ў НДІ праблем крыміналогіі, крыміналістыкі і судовых экспертыз. Праводзіў навуковыя даследаванні па аператыўна-вышуковай і следчай дзейнасці, тэорыі судовых экспертыз. Асноўныя навуковыя працы: "Патрабаванні ўсебаковасці, паўнаты і аб’ектыўнасці на папярэднім следстве" (1966); "Даказванне па справах аб крадзяжы дзяржаўнай і грамадскай маемасці" (1983); "Методыка расследавання крадзяжоў" (1987); "Даказванне па справах аб крадзяжах, якія здзяйсняюцца ў лёгкай прамысловасці" (1990), "Следчы агляд па справах аб злачынствах, звязаных з незаконным абаротам і ужываннем наркотыкаў" (1998); "Методыка расследавання незаконных аперацый з наркотыкамі: навукова-практычны дапаможнік для следчых і аператыўных работнікаў праваахоўных органаў" (2003). Мае дзяржаўныя ўзнагароды. Жыў ў Мінску. Памёр у 2005 г.