Дарогамі вялікай вайны

Дарагім ветэранам!

Мірнае сонца нам ласкава свеціць,
Песні шчаслівыя ўсюды гучаць,
І вам, ветэраны, за мір на планеце
Удзячнасці словы так хочам сказаць!

Мы вучымся, марым, працуем ў міры,
І бомбы з нябёсаў на нас не ляцяць!..
Вы гэта для нас, дарагія, зрабілі,
Каб гора вайны не маглі мы спазнаць!

Прайшлі вы праз смерць,
праз пакуты і раны –

Радзіму сваю не далі зрабаваць!
Вам нізкі паклон да зямлі, ветэраны,
Мы будзем ваш подзвіг заўжды шанаваць!

І хоць пралятаюць гады за гадамі,
Забыць немагчыма той вогненны час.
Мы ўсе ў вялікім даўгу перад вамі,
Вы мужнасці прыклад і волі для нас!

Няхай праз вякі цераз душы людскія
Ваш полк несмяротны ўпарта ідзе.
Вы вечна для нас дарагія, жывыя,
Хай спыну не будзе вялікай хадзе!

В.Б. Жлобіч
(бібліятэкар
Завалочыцкай сельскай бібліятэкі)

Героі Савецкага Саюза - нашы землякі

Удзельнікі вайны