Шакаліс Антаніна Савельеўна
Шакаліс Антаніна Савельеўна
Нарадзілася ў 1935 годзе у Манастыршчынскім раёне Смаленскай вобласці, Расія. У 1958 г. скончыла Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. З гэтага часу працавала галоўным заатэхнікам саўгаса "Завалочыцы". Дзякуючы яе намаганням у жывёлагадоўлі гаспадаркі адбыліся прыкметныя зрухі. У 1966 г. за высокія паказчыкі ў працы узнагароджана ордэнам Леніна. У 1973-1986 гг. працавала дырэктарам Магілёўскага аблплемтрэста. Памерла ў 1986 г.
Шакаліс Антаніна Савельеўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глускага р-на. – Мн.: 1999. – с. 555.