Летапісец гісторыі Завалочыц

Ці ведалі вы, што ў Завалочыцах яшчэ колькі дзясяткаў год назад было сваё радыё? Што генерал Іосіф Жылінскі — памешчык, які заснаваў Завалочыцы, пабудаваўшы тут спіртзавод і драўляны палац, — амаль адразу прайграў іх у карты пану (па другой версіі — золатапрамыслоўцу) Гатоўскаму? І што жонка Жылінскага, а яна была заўзятай карцёжніцай, змагла адыграць назад вёску Дварэц? А жонка Гатоўскага пасля рэвалюцыі з’ехала ў Мінск, дзе рабіла розную шкоду савецкай уладзе, а потым была застрэлена пры спробе ўцёкаў? Вось якія страсці ў даўнія часы віравалі ў цяперашнім аграгарадку.