Партызанскі рух

Мясцовае насельніцтва не схіліла сваёй галавы перад нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а па закліку камуністычнай партыі пачало ствараць партызанскія атрады і падполле. Многія жыхары вёскі Завалочыцы сталі партызанамі і падпольшчыкамі.
У 1942 годзе ў завалочыцкіх лясах дзейнічалі чатыры партызанскія атрады: атрад Якавенкі (паміж Паршчахай і Белымі), атрад Галацмана (паміж Восамі і Мастамі), атрад Шашуры (паміж Калявосамі і Тоўстым Лесам), атрад Паланейчыка ў трохкутніку Калявосы – Лука – Слопішчы.

Слаўнымі гераічнымі справамі праславіла сябе сям’я Аляксанавых. У час Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Сцяпанавіч Аляксанаў быў камандзірам разведкі ў партызанскім атрадзе імя Катоўскага. Менавіта тут ён пазнаёміўся з сувязной Аленай Кароткай, з якой пасля вайны пабраўся шлюбам. У пасляваенны час ён працаваў брыгадзірам-паляводам у саўгасе “Завалочыцы”, быў начальнікам Завалочыцкай дабраахвотнай дружыны і пазаштатным культработнікам.
Жлобіч Уладзімір быў камісарам партызанскага атрада імя Катоўскага.
Успаміны Аляксанавай Алены Купрыянаўны сведчаць аб тым, што невялікую частку малака і масла, зробленага ў Завалочыцах, удавалася ўкрасці ў немцаў і пераправіць у партызанскі атрад імя Катоўскага. Невялікую частку пакідалі сабе, а астатняе вывозілі да чыгункі ў Старыя Дарогі.
Як успамінае Алена Купрыянаўна, аднойчы яна вярталася з лесу ад партызан і яе арыштавалі немцы. Спачатку допыты вяліся ў вёсцы Завалочыцы ў турме, якая знаходзілася ў падвале памешчыцкага дома. Потым яе завезлі ў Старыя Дарогі ў гестапа. Немцы дабіваліся ад Алены Купрыянаўны месца знаходжання партызанскага атрада, але яна нікога не выдала ворагу. Вельмі моцна гестапаўцы збівалі Алену Купрыянаўну 10, 11, 12, 13 і 14 красавіка 1944 года. Білі яе бярозавымі палкамі. Рукі былі страшныя, сінія, распухшыя. Потым гестапаўцы змясцілі Алену Купрыянаўну ў лагер для ваеннапалонных, дзе доктар шпрыцом выбіраў з яе хворых рук чорную кроў. Рукі страшэнна гнілі і ў наш час немагчыма было б глядзець на іх без жаху і жалю.
А выдаў немцам Алену Купрыянаўну здраднік, які быў засланы немцамі ў атрад і ўвайшоў у давер да партызанаў.

Камандна-палітычны склад 99-й партызанскай брыгады ім. Д.Ц.Гуляева. Якавенка Ў. - камандзір брыгады (у другім радзе - другі злева)

У.К. Якавенка, камандзір ганаровы грамадзянін Глуска, "Партызанкі", якая распавядае падпольшчыкаў і

партызанскай брыгады,
аўтар дакументальнай кнігі
аб мужнасці і гераізме партызан Глушчыны.


Падпольшчыцы з Завалочыц

Партызанскія арляняты

З канца 1941 года ў Завалочыцах дзейнічала падпольная антыфашысцкая група, створаная трактарысткай, маладой камуністкай Ганнай Прахоцкай. Бліжэйшымі памочнікамі Прахоцкай былі Вольга і Аляксандр Кругловы, Мікалай Кавалеўскі, сын Паўлік…

З успамінаў В.В. Кругловай вядома, што ў канцы 1941 г. – пачатку 1942г. у Завалочыцах пачала дзейнічаць падпольная антыфашысцкая група, створаная трактарысткай, маладой камуністкай Ганнай Прахоцкай.

Яшчэ ў першыя месяцы вайны разам з сяброўкамі яна выратавала жыццё многім байцам і афіцэрам Чырвонай Арміі. Дзяўчаты хавалі іх ад акупантаў, аказвалі пасільную медыцынскую дапамогу, рызыкуючы сваім жыццём. Дапамагалі Прахоцкай ў падпольнай дзейнасці таксама Вольга і Аляксандр Кругловы, Мікалай Кавалеўскі і інш.

У навакольных лясах і балотах яны збіралі зброю і перадавалі яе партызанам. Ганна і яе сябры распаўсюджвалі сярод мясцовых жыхароў звесткі з паведамленняў Саўінфармбюро, лістоўкі, што даходзілі з Бабруйска ў вёску. А галоўнае, у размовах з аднавяскоўцамі яны выказвалі ўпэўненасць, што адступленне нашай арміі часовае, што рана ці позна прыйдзе перамога. Гэта ўзнімала настрой людзей, клікала на барацьбу з акупантамі.

Як і іншым жыхарам вёскі, Ганне Прахоцкай і Вользе Кругловай фашысты даручылі штодзённую ўборку воінскага склада. У адным з адсекаў знаходзіліся боепрыпасы. Дзяўчаты, даведаўшыся аб гэтым, сталі праяўляць у рабоце старанасць каб заваяваць поўнае давер’е гітлераўцаў. Гэта ім удалося. Старанныя, працалюбівыя прыбіральшчыцы не выклікалі ніякай падазронасці ў немцаў. Праз некаторы час Ганна і Вольга сталі, па сутнасці, паўнапраўнымі гаспадынямі склада.

Вось яны – патроны… Россыпам, у драўляных і цынкавых скрынках. Але як вынесці патроны? Яны прыдумалі даволі рызыкоўны план. Разлік быў на цягу немцаў да спіртнога. Хутка Ганна і Вольга упэўнеліся ў тым, што “рус шнапс” дзейнічае безадказна, надоўга знімаючы ахову ад варот склада. Спачатку сяброўкі пачалі выносіць патроны пад сукенкамі, у спецыяльна пашытых мяшочках. Затым пасмялелі: сталі прыходзіць на склад з сумкамі і хавалі іх па цэлай цынкавай скрынцы. Яны ведалі, што іх чакае ў выпадку, калі фашысты зловяць з патронамі. Іх лёс неадкладна быў бы вырашаны, але жаданне зрабіць хоць што-небудзь карыснае, каб дапамагчы сваім на вайне, было такім велізарным, што яны пагарджалі небяспекай. Патроны затым былі перададзены ў партызанскі атрад імя Варашылава.

І ўсё-такі фашыстам удалося схапіць Прахоцкую, калі яна, здабыўшы для партызан каштоўныя звесткі, вярталася ў вёску са Старага Сяла. Пасля тыдня допытаў, катаванняў, так нічога і не дабіўшыся ад яе, фашысты растралялі яе.

У лютым 1943 г. партызанскія атрады У.К. Якавенкі і У.М. Шваякова, зрабіўшы засаду каля в. Старое Сяло, ушчэнт разбілі карны атрад глускага гарнізона колькасцю каля двухсот чалавек. Так яны адпомсцілі за смерць патрыёткі.

Так любоўна называлі народныя мсціўцы падлеткаў, якія разам з дарослымі прымалі ўдзел ва ўсенароднай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Іх было нямала...

Валянцін Філіпчык, ураджэнец в. Гарадок Завалочыцкага сельсавета, пачаў гэтую барацьбу ў няпоўных трынаццаць гадоў.
Бацька Канстанцін Фаміч Філіпчык перад вайной працаваў дырэктарам саўгаса "Завалочыцы", фашысты яго расстралялі. Каб змагацца з ненавісным ворагам і помсціць за бацьку, уся сям’я Філіпчыкаў спачатку дапамагала бабруйскім падпольшчыкам, а потым, калі ўзнікла небяспека правалу, пайшла ў партызаны. Георгія Філіпчыка залічылі ў атрад Дзмітрыя Сезіка, а Анастасію Георгіеўну, дачку Надзю і самага меншага сына Валянціна — у атрад імя Фурманава, якім камандаваў Васіль Шчэрбіч.
Каб удзельнічаць у баявых аперацыях разам з дарослымі, Валянцін пайшоў на хітрасць — прыбавіў сабе гады, і яго залічылі ў разлік станковага кулямёта. Праз пару дзён ён ужо прымаў удзел у баі ў Стасеўцы.
Пры падрыве чыгункі Георгій Філіпчык загінуў. Яго смерць для сям’і была цяжкім ударам.
3 таго часу Валянцін Філіпчык змагаўся з гітлераўцамі за траіх: за сябе, за бацьку і за брата...
Міша Лубкоў быў вельмі ўдзячны сваёй настаўніцы па нямецкай мове Валянціне Міхайлаўне Аторынай, якая сяму-таму навучыла яго ў сёмым класе: хлопец разумеў, аб чым ідзе гаворка, калі размаўлялі немцы, і сам мог сказаць па-нямецку некалькі простых фраз. Відаць, гэта акалічнасць і стала вызначальнай, калі глускаму каменданту сельскагаспадарчай камендатуры палкоўніку Гофману спатрэбіўся работнік для хатніх спраў. Міша добра спраўляўся са сваімі абавязкамі, і Гофману гэта спадабалася. Пазней ён перадаў хлопца ў Завалочыцы свайму прыяцелю Оту Фішэру.
Тут Міша, як і ў Глуску, чысціў каменданту боты, калоў дровы, даглядаў каня. Фішэр любіў ездзіць вярхом, і, калі садзіўся, абавязкова праводзіў чыстай хусцінкай па спіне каня. Калі хусцінка цямнела, Міша атрымліваў тры ўдары плёткай, у канец якой быў ушыты кавалак волава.
Хлопец ненавідзеў фашыста і ўсё думаў, як яму адпомсціць.
Нарэшце, прыдумаў... Перастаў грубіць немцу, стаў мяккім, клапатлівым, словам — цішэй вады, ніжэй травы.
Камендант прыкмеціў перамены ў Мішыных паводзінах і сам таксама палагоднеў. Аднойчы ён даў хлопцу свой ключ і сказаў, каб ён з гэтага часу прыбіраў таксама і яго пакой.
Часавы, які стаяў каля ўвахода ў рэзідэнцыю каменданта, кожны раз правяраў Мішын чамаданчык, з якім ён прыходзіў на работу, там ляжалі шчоткі для чысткі абутку, вакса і іншыя патрэбныя для прыбірання рэчы. Але хутка абодва амаль што пасябравалі: Міша прыносіў Гансу то мёд, то яйкі, то масла. I праз два месяцы той ужо давяраў Лубкову як свайму.
Прыбіраючы ў пакоі каменданта, Міша знайшоў у шафе, якая не зачынялася, аўтамат і касеты з патронамі, гранаты, пісталет-браўнінг.
Аднойчы летнім днём 1943 г. да Фішэра прыехаў у госці яго прыяцель з Глуска. 3 гэтай нагоды быў наладжаны банкет. Міша разам з прыслугай дапамагаў накрываць святочны стол, насіў з кухні гарэлку, каньяк, закускі. Пад вечар немцы добра асалавелі. Аднаго павёз у камендатуру ад’ютант, а другі патрабаваў да сябе Мішу, каб пачаставаць каньяком. Прыслуга паступова разышлася...
Засталіся Міша і Фішэр.
Пасля двух кілішкаў каньяку каменданта зусім развязло. Ён схіліўся над сталом і пачаў драмаць. Тады Міша падышоў да яго і два разы стрэліў з браўнінга ў патыліцу. Зачыніў пакой на ключ, а сам падаўся з чамаданам, у якім заўсёды насіў свае рэчы для ўборкі, на двор. Толькі на гэты раз замест іх у чамаданчыку ляжала ўся зброя з шафы завалочыцкага каменданта. У канцы сядзібы хлопец ускочыў на каня і падаўся ў лес да партызан...

Г.М Прахоцкая

В.І.Круглова

В.К.Філіпчык

М.Я.Лубкоў