У 1939 годзе пасля заканчэння педкурсаў ён працаваў настаўнікам пачатковых класаў у Старадарожскім раёне, а ў 1940 годзе яго прызвалі на тэрміновую службу. Мікалай Паўлавіч скончыў Мінскую ваенна-лётную школу і атрымаў званне малодшага лейтэнанта за чатыры дні да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у абароне Масквы, змагаўся ў небе Сталінграда, у бітве на Курскай дузе, вызваляў Беларусь, у тым ліку і Глускі раён: 484-ы знішчальны авіяцыйны полк, дзе служыў наш зямляк, падтрымліваў наступ войскаў 28-й і 65-й армій, якія вызвалялі Глускі раён. Гвардыі старшы лейтэнант Мікалай Осін быў камандзірам звяна лётчыкаў-знішчальнікаў, здзейсніў 136 баявых вылетаў, удзельнічаў у 82 паветраных баях, асабіста збіў шэсць самалётаў праціўніка. Пасля Вялікай Айчыннай вайны настаўнічаў у сельскіх школах Глускага раёна. Жыў у в.Заполле Завалочыцкага сельсавета.
3 успамінаў М.П.Осіна, былога лётчыка 484-га знішчальнага авіяцыйнага палка
Мікалай Паўлавіч Осін нарадзіўся ў Разанскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1920-я гады бацькі пераехалі ў Беларусь, жылі ў в. Гарадзішча Хваставіцкага сельсавета Глускага раёна. Пасля заканчэння ў 1939 г. педкурсаў Осін працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Старадарожскім раёне. У 1940 г. быў прызваньі ў Чырвоную Армію, закончыў Мінскую ваенналётную школу, атрымаў званне малодшага лейтэнанта. Праз чатыры дні пачалася Вялікая Айчынная вайна.
М.П.Осін прымаў удзел у абароне Масквы, змагаўся ў небе Сталінграда, вызваляў ад ворага Беларусь і сваю родную Глушчыну. Гвардыі старшы лейтэнант, камандзір звяна лётчыкаў-знішчальнікаў М.П.Осін здзейсніў 136 баявых вылетаў, удзельнічаў у 82 паветраных баях, асабіста збіў шэсць самалётаў праціўніка і толькі аднойчы страціў свой самалёт.
Закончыў вайну ў Кёнігсбергу. За плячамі М.П.Осіна болып за 50 гадоў настаўніцкай працы ў сельскіх школах. Жыве ў в. Заполле Завалочыцкага сельсавета.
Перад намі стаяла задача весці разведку, прыкрываць і падтрымліваць наступаючыя войскі, наносіць удары па дарогах, якія вялі ў Парычы, Глуск, Бабруйск.
На наступны дзень наступлення 1-га Беларускага фронту нам загадалі падтрымліваць конна-механізаваную групу генерал-лейтэнанта І.А.Пліева, якую спрабаваў затрымаць вораг. Але гэты намер быў сарваны, часці групы хутка выйшлі да р. Пціч у раёне майго роднага Глуска і месцамі фарсіравалі раку. Група Пліева абышла Глуск з захаду і працягвала рухацца наперад, пакінуўшы разгром глускага гарнізона часцям, якія накіроўваліся за ёй. 27 чэрвеня часці 28-й арміі генерала Лучынскага авалодалі гэтым населеным пунктам.
Мне асабліва прыемна было пачуць гэтую навіну, бо разумеў, што ў вызваленне майго роднага краю ўкладзена часцінка і маёй ратнай працы.
Заглянуць дамоў так і не змог: былі вельмі гарачыя дні, мы імкліва рухаліся наперад, дзе нас чакаў Мінск.
За некалькі дзён да пачатку аперацыі «Баграціён» нам паведамілі, што наш асобны 484-ы знішчальны авіяцыйны полк будзе падтрымліваць войскі 28-й і 65-й армій.
22 чэрвеня мы атрымалі загад правесці паветраную разведку ў раёне абароны праціўніка ў напрамку Майсееўка — Зелянковічы — Катка — Глуск — Палажэвічы — Старыя Дарогі — Асіповічы — Глуша — Бабруйск.
Усё тое, што напярэдадні нам удалося сфатаграфаваць, атрымала высокую ацэнку камандавання. Атрыманыя данясенні і фотасхемы нямецкай абароны былі тэрмінова перанесены на карты і разасланы ў вайсковыя штабы. Гэта дало магчымасць устанавіць глыбіню абароны праціўніка, характар яго абарончых умацаванняў, стан перапраў, колькасць і размяшчэнне рэзерваў, іх перамяшчэнне. Даныя разведкі значна аблегчылі дзеянні наземных войскаў, якія пачалі развіваць імклівае наступленне.