Скубей Марыя Мікалаеўна

Нарадзілася ў 1913 годзе ў вёсцы Завалочыцы. З 1927 года працавала ў жывёлагадоўлі мясцовага саўгаса "Завалочыцы".
У 1939 годзе была дэлегатам першай Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы (УСГВ) у Маскве.
Праз 10 гадоў стала брыгадзірам малочнатаварнай фермы брыгады "Завалочыцы" і знаходзілася на гэтай пасадзе аж да 1969 года. Поспехі, якія прыйшлі на ферму, нельга было не заўважыць. Калектыў неаднаразова з’яўляўся ўдзельнікам Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі, а сама М.М. Скубей была ў 1955 годзе ўзнагароджана медалём выстаўкі і каштоўным падарункам.
За самаадданую працу ў 1966 годзе яна была узнагароджана ордэнам Леніна.
М.М. Скубей мела прыгожы голас, добра спявала, была ўдзельніцай мастацкай самадзейнасці.
Да канца сваіх дзён жыла ў вёсцы Завалочыцы, карысталася павагай у аднавяскоўцаў.

Скубей Марыя Мікалаеўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глускага р-на. – Мн.: 1999. – с. 554.