Нарадзіўся ў 1920 г. у В. Заполле. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў навучэнцам Бабруйскага лесатэхнічнага тэхнікума. Калі пачалася вайна, ен застаўся ў в. Заполле. Распаўсюджваў сярод насельніцтва лістоўкі са зводкамі Саўінфармбюро, дапамагаў савецкім байцам, якія трапілі ў акружэнне. Быў удзельнікам падпольнай камсамольскай групы ў г.п. Глуск, а затым уступіў у партызанскі атрад Каткова брыгады № 99 ім. Гуляева. Пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў становіцца байцом Чырвонай арміі. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы. Загінуў у баях за Варшаву 4 верасня 1944 года.