Нарадзіўся 21.03.1914 г. ў в. Кнышы. Ветэрынарны ўрач. Працаваў пастухом у мясцовым калгасе імя Кірава, потым майстрам Гарадоцкага масласырзавода, рабочым саўгаса "10 год БССР" Любанскага райна. У 1939г. закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут і быў накіраваны на работу ў Саратаўскую вобласць. З 1939 г. служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджан медалем "За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.". Пасля вайны некаторы час працаваў пры савецкім пасольстве ў Нарвегіі па эвакуацыі ваеннапалонных. Вярнуўся на радзіму, працаваў ветурачом у саўгасе "Завалочыцы", старшынёй калгаса "Ленінскі шлях", ветурачом калгаса "Праўда". З 1966 г. і да выхаду на пенсію быў галоўным ветурачом раёна. У 1968 г. прысвоена званне "Заслужаны ветэрынарны ўрач". Памёр у снежні 1974 г.