Зубец Васіль Марцінавіч

Нарадзіўся 22 мая 1907 года ў вёсцы Гарадок. Беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Член КПСС з 1940 года. Доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1970). Выпускнік Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1932). З 1932 года – на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1932-1978 гг. – інжынер-меліяратар у РСФСР і Беларускай ССР, начальнік вытворчага аддзялення аддзела аэрадромнага будаўніцтва 1-й паветранай арміі, інжынер-меліяратар у Беларускай ССР. З 1954 г. – першы намеснік міністра, мінсітр меліярацыі і воднай гаспадаркі Беларускай ССР. У 1959-1977 гг. дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута меліярацыі і воднай гаспадаркі. Навуковыя працы па эксплуатацыі асушальных, асушальна-ўвільгатняльных сістэм, метадах і спосабах меліярацыі, рэгуляванні воднага рэжыму, навуковай арганізацыі працы. Званне прысвоена ў 1973 годзе. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 4-га склікання. Памёр у 1991 годзе.