Дарагія сябры, вас сардэчна вітаем!
Ў Завалочыцкі край ад душы запрашаем!
Як і вам, так і нам ёсць жа чым ганарыцца,
Хай сабе ні Парыж, хай сабе ні сталіца.
Але любы такі і такі непаўторны,
І для кожнага з нас самы родны, цудоўны!
Адчувайце ж сябе, быццам дома, у нас.
Ну а зараз, сябры, ў добры шлях ў добры час!
Людзі ў нас – найкаштоўнейшы клад:
Хто герой, хто паэт, хто навук кандыдат,
Хто прафесар, а хто мадэльер-куцюр’е,
Хто балот генерал… Каго тут не стае?
А тае не стае, хто пра іх ўсё сабраў
Ды, сабраўшы, як след, на вякі запісаў.
І пра край, пра вайну… Чым яна не герой?!
Гэта наш летапісец – знаёмцеся з ёй!
Тамара Георгіеўна Кулік – былы бібліятэкар
Завалочыцкай сельскай бібліятэкі.
Цяпер, калі ласка, глядзіце сюды –
Ўзгадаем ваенныя нашы гады.
Пра рух партызанскі і сёстраў Хатыні;
Тут смутак і боль, тут вайны ўспаміны,
Што помніць аж страшна і нельга забыць –
Дасюль з таго часу ўсім нам баліць!
Тут памяць навечна ў камні й граніце…
О людзі! Жывіце і мір беражыце!
Асобна хочаца цяпер пра тых сказаць,
Хто змог жыццё, свабоду адстаяць.
Героі, ветэраны той вайны.
Нам не забыць, што здзейснілі яны.
Іх полк несмяротны хай вечна ідзе,
Хай спыну не будзе вялікай хадзе!
Балотны генерал… Ужо цікава:
І пра каго ідзе такая слава?
Не толькі генерал, а і вучоны,
А Завалочыцы – маёнтак быў ягоны,
Дзе ён тады балоты асушаў
І вінакурню там жа збудаваў.
Нямала ён харошага зрабіў,
Што памяць добрую па праву заслужыў.
Іосіф Іпалітавіч Жылінскі – інжынер-меліяратар, беларускі і рускі геадэзіст, кіраўнік прац па асушэнні Палесся, уладальнік завалочыцкіх зямель у 70-90 гадах 19 ст.
Мы дужа любім нашы Завалочыцы,
Таму пра ўсё, што ёсць, паведаць хочацца:
І пра жыццё культурнае і наш былы саўгас,
І усё найлепшае, што зараз ёсць у нас,
Як мы жывём і як спраўляем святы,
І як працуем шчыра і заўзята,
І молімся ў храме перад Богам,
І што за край ідзе ў нас трывога.
Хай родны край бяды ніяк не знае,
Жыве шчасліва хай і працвітае!
А хочаце болей пра край наш спазнаць,
Вы можаце ўсё тут, як след, прачытаць.
Ёсць фота і відэа вам для прагляду –
Мы гэта прадставіць для вас вельмі рады!
Яшчэ мы ўсім вам жадаем удачы,
Здароўя і шчасця – вось так, не іначай!
Сябры! Прыязджайце ў наш Завалочыцкі край,
Непаўторны такі і цудоўны, што рай!