ДАСЛЕДЧЫКI

    Жыццё старажытнага грамадства на тэрыторыі сучаснай Старадарожчыны пачало вывучацца толькі з ХІХ ст. у складзе Расійскай імперыі. Аддаленасць ад буйных гарадоў, адсутнасць важных шляхоў зносін і адноснага камфорта не прыцягвалі сюды вялікай колькасці навукоўцаў. У гэты час наш край даследавалі мясцовыя памешчыкі, Яны руйнавалі старажытныя курганы з мэтай папаўнення сваіх калекцый старажытнасцей. Вядома, напрыклад, што  памешчык Хадасевіч капаў курганы каля в. Будзенічы.

     Першым, хто афіцыйна даследаваў  помнікі старажытнасці на тэрыторыі Старадарожчыны стаў З. Даленга - Хадакоўскі, які, як і пазней М. Мышанкоў, не прадстаўлялі якую небудзь навуковую установу, але пакінулі апісанні сваіх вывучэнняў. А такія даследчыкі ХІХ ст., як М. Пагодзін, К. Ікаў, М. Янчук, былі навукоўцамі з розных навуковых арганізацый Расіі.

     Актывізуецца археалагічнае жыццё на Старадарожчыне ў гады БССР (А. Рынейскі, С. Дубінскі, Л. Побаль, Т. Каробушкіна, А Егарэйчанка) і ў часы незалежнай Беларусі (М. Крывальцэвіч, А. Іоў). Яны прадстаўлялі беларускія навуковыя ўстановы. Кароткачасова на Старадарожчыне працавалі В. Шадыра, А. Касюк, М. Памазанаў, Не вядома, прадстаўнікі якой навуковай установы СССР пасля вайны 1941 - 1945 гг. вывезлі камень са старажытным надпісам, які знаходзіўся каля в. Паставічы.