ЕГАРЭЙЧАНКА АЛЯКСАНДР АНДРЭЕВІЧ

ЕГАРЭЙЧАНКА Аляксандр Андрэевіч

(23 красавіка 1955 - 2 снежня 2021)


(н. 23.04.1955, г. Канатоп Сумскай вобл., Украіна), беларускі археолаг. Скончыў БДУ (1977). Доктар гістарычных навук (2008). У 1977 - 1987 гг. навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі АН БССР. З 1988 г. працаваў ў БДУ. Даследаваў пераважна культуры жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі. У час разведак на Прыпяці і яе прытоках адкрыў невядомыя да таго помнікі археалогіі, правёў раскопкі на паселішчах жалезнага веку ў Слуцкім, Глускім, Столінскім, Пінскім, Вілейскім і Старадарожскім раёнах.