ЯЗЫЛЬ

    У 2019 г. былі даследаваны розныя археалагічныя аб'екты ў раёне аграгарадка Языль, вёсак Крычын і Новы Рабак Языльскага сельсавета. Былі закладзены два шурфы на Мір - гары, якая, на думку некаторых навукоўцаў, з'яўлялася рэлігійным цэнтрам у ваколіцах да прыняцця хрысціянства. Знаходак знойдзена не было. Апе каля дзесяці гадоў да гэтага часу вучнямі СШ № 2 г. Старыя Дарогі ў адным з шурфаў былі адшуканы каваныя цвікі, якія маглі выкарыстоўвацца пры будаўніцтве ці рамонце царквы ХVІІ ст., заснаванай па загадзе Соф'і Алелькі. 

    На адных з мясцовых могілак былі зафіксаваны 9 курганоў, якія, па меркаванню Алега Іова, маглі быць насыпаны ў Х - ХІІ стст. Было вырашана раскопкі не праводзіць, паколькі пахаванні тут праводзяцца і ў наш час.

     Былі даследаваны яшчэ адны могілкі, якія ў 1886 годзе вывучалі Мікалай Янчук і Канстанцін Ікаў. Былі знойдзены сляды курганоў і стары каменны крыж, які, паводле слоў старажыла Міхаіла Яшчэні, вырас з зямлі. На думку Алега Іова, раней ён мог быць паганскім ідалам.

    У выніку археалагічных разведак у полі паміж вёскамі Рабак і Новы Рабак у полі былі знойдзены фрагменты глінянага посуду, бронзавая жаночая пацерка з напаянымі шарыкамі, падобная на знойдзеную раней каля в. Прусы, спражка папругі ваяра, крэсіва і шэраг іншых рэчаў, якія маглі належыць дрыгавічам. Алег Іоў выказаў меркаванне, што на полі маглі знаходзіцца як курганы, так і селішча, разбураныя пад час гаспадарчай дзейнасці ў больш познія часы.

     Таксама былі зафіксаваны 6 курганоў у лясным масіве на поўнач ад аграгарадка Языль.  


   Даследаванне Мір - гары каля в. Новы Рабак

   Окультуривание легендарного Языльского креста

Бронзавая пацерка, знойдзеная каля в Новы Рабак

Спражка ваяра, знойдзеная каля в. Новы Рабак