На працягу шэрагу гадоў школьнікі ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Старыя Дарогі" удзельнічалі ў розных археалагічных акцыях. Сярод іх - наведванне старажытных курганоў і гарадзішчаў з мэтай вывучэння іх захоўвання, збор артэфактаў з паверхні глебы і іх апісанне. Былі наведаны: гарадзішча каля в. Новыя Ісаевічы, курганныя могільнікі каля вёсак Прусы, Пасека, каменны ідал на могілках в. Сінягова, добраўпарадкаваны старажытны крыж на могілках в. Языль. У якасці валанцёраў старадарожскія школьнікі ўдзельнічалі ў раскопках гарадзішча ў вёсцы Юравічы Гомельскай вобласці
Даследаванне славянскага гарадзішча каля в. Новыя Ісаевічы
Раскоп старажытнага Турава вучнямі СШ № 2
Выступ археолага Міколы Крывальцевіча перад вучнямі школы
Вучань школы Ілля Лапанік на кансультацыі ў Акадэміі навук
Вучні сярэдняй школы № 2 г. Старыя Дарогі пад час наведвання Юравіцкага манастыра пад час раскопак
Экскурсія вучням пасецкай школы на месяца праводзімых раскопак
Вывучэнне вучнямі сінягоўскага ідала